Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады забараняюць дзіцячым інтэрнатам браць падарункі ад Мілінкевіча
18:17, 23/04/2007

Старшыня Палітрады дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч працягвае свой візыт па забруджаных радыяцыяй рэгіёнах краіны. Паездка пачалася 21 красавіка і скончыцца 25 красавіка. За гэты час лідэр апазыцыі наведае дзясятак забруджаных раёнаў. Абуральны факт -- дзіцячыя дамы ў забруджанай зоне адмаўляліся браць падарункі ад каманды Мілінкевіча, бо туды тэлефанавалі прадстаўнікі ўладаў і загадвалі нічога ня браць.

У інтэрв’ю “Нашай Ніве” Мілінкевіч адзначыў, што фармальнай прычынай візыту ў гэтыя рэгіёны ёсьць 21-я гадавіна Чарнобыльскай трагедыі. Разам з тым, ён адзначыў, што бывае ў гэтых мясьцінах значна часьцей, чым адзін раз на год.

Асноўныя сустрэчы Мілінкевіч праводзіць не з дэмакратычнымі актывістамі гэтых раёнаў, а зь ліквідатарамі катастрофы на ЧАЭС, дазымэтрыстамі, перасяленцамі, а таксама з простымі людзьмі на вуліцах. Лідэр апазыцыі кажуць, што яго пазнаюць на вуліцах, падыходзяць, каб паразмаўляць. «Людзі хочуць гаварыць пра праблемы Чарнобылю», ‑‑ адзначае Мілінкевіч. Найперш Мілінкевіч у размовах зь людзьмі абмеркаваньне праблему грамадзкага кантролю за забруджанымі тэрыторыямі, праблему паляпшэньня аховы здароўя, пытаньне пабудовы ў Беларусі атамнай станцыі, лекаваньне дзяцей за мяжой, а таксама пытаньне гуманітарнай дапамогі.

«Мы сутыкаемся з тым, што ў людзей адбываецца поўная паняверка і апатыя. Яны ня вераць ні заходнікам, што прывозяць гуманітарную дапамогу, ні Лукашэнку, ні нам. Паводле мясцовых, у Хойніках сёньня галоўнай праблемай зьяўляецца не радыяцыя, а адсутнасьць у дамох вады. Адной з маіх задачаў ёсьць данесьці да людзей праўду пра трагедыю, праўду пра радыяцыю, бо толькі праўдай можна вывесьці гэтых людзей са стану дэпрэсіі», -- кажа Мілінкевіч.

Разам з тым ён кажа, што незалежнае грамадзтва сутыкаецца з наступнай праблемай, калі ўлада спрабуе манапалізаваць вырашэньне Чарнобыльскай трагедыі. «Міжнародная супольнасьць гатовая аказваць дапамогу гэтым людзям. У мяне ёсьць добрыя сувязі на Захадзе, ва ўлады іх няма і яна сама вінаватая ў гэтым. Але мы ўвесь час сутыкаемся з тым, што ўлады манапалізавалі гэтую праблему. Мы везьлі ў дзіцячы дом у Хойніцкай вёсцы Барысаўшчына падарункі, але туды тэлефанавалі і загадалі нічога ня браць. Мы прыехалі і перапалоханыя выхавацелькі кажуць, што ў інтэрнаце каранцін. Мы ня можам нават зрабіць падарункі для гэтых дзяцей».

Мілінкевіч кажа, што падчас гэтай паездкі для яго галоўнае адказаць на пытаньне: што менавіта ён, маючы вельмі добрыя міжнародныя сувязі, можа зрабіць для гэтых людзей, якую ён можа аказаць дапамогу.

Аляксандра Мілінкевіча падчас паездцы па рэгіёнах суправаджаюць тамтэйшыя дэмакратычныя актывісты, сябры «Маладога фронту». Першыя дзьве ночы ён правёў на Століншчыне і Мазыры. Сёньня заначуе ў Гомелі, а заўтра – на Магілёўшчыне.


камэнтароў: 1

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: