Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзяржава плануе зэканоміць на льготных пенсіях 15:56, 23/04/2007
Начальнік аддзела развіцця пенсійнай сістэмы галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Міністэрства працы Таццяна Пагонышава паведаміла на прэс-канферэнцыі, што ў краіне неабходна прыняць закон аб ільготным забеспячэнні, паведамляе «Тэлеграф». Гэты закон дазволіць зэканоміць "у год 260 млрд. рублёў, якія выплачваюцца пенсіянерам, якія не выйшлі на пенсію ў тэрмін і засталіся працаваць на шкодных вытворчасцях".
"У Беларусі павінна быць уведзенае прафесійнае пенсійнае страхаванне, бо льготныя пенсіі ператварыліся ў стымул для працы людзей у шкодных умовах", – лічыць Таццяна Пагонышава.
"Прыняцце законапраекта аб ільготным пенсійным забеспячэнні дазволіць навесці парадак і ў пенсійнай сістэме, і больш рацыянальна выкарыстаць грашовыя сродкі, якія паступаюць у пенсійны фонд", – заявіла прадстаўніца Мінпрацы Беларусі.
Паводле дадзеных Міністэрствы працы і сацабароны за 2005 год, больш як 33 тыс. пенсіянераў не пакінулі працу ў неспрыяльных умовах працы і працягнулі працаваць, атрымоўваючы адначасова пенсію.
"Падаванне пенсійных ільгот задавальняе і працаўніка, і наймальніка. Магчымасць атрымання ранняй пенсіі ў дадатак да заробку ператварыла яе ў стымул для працы ў шкодных умовах. У выніку працаўнікі падрываюць сваё здароўе. А наймальнікам наяўная сістэма выгодная тым, што яны практычна не нясуць выдаткаў на фінансаванне льготных пенсій", – распавяла начальніца аддзела развіцця пенсійнай сістэмы галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання міністэрства працы.
Пры гэтым, прадстаўніца Мінпрацы адзначыла, што колькасць ільготных пенсіянераў расце з кожным годам. Калі ў 2000 годзе было прызначана 16 тыс. ільготных пенсій, то ў 2006-м – ужо каля 24 тыс., паведамляе БелТА. Усяго ў Беларусі налічваецца 2,4 млн. пенсіянераў. Паводле дадзеных Мінпрацы, на выплату пенсій сыходзіць 11% ад ВУП, што з`яўляецца самым высокім паказчыкам у СНД.
Ніжняя палата “парламента” мае намер разгледзець папраўкі ў закон "Аб пенсійным забеспячэнні" ўжо на гэтай вясновай сесіі.