Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
2324 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Станіслаў Шушкевіч: «Я ў многіх выпадках быў гарачым прыхільнікам Ельцына»
17:59, 23/04/2007

Былы сьпікер Вярхоўнага савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч з нагоды сьмерці першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына сказаў Радыё Свабода: “З гэтым чалавекам у мяне зьвязаныя вельмі добрыя ўспаміны – перад Белавежай, у Віскулях ды й пасьля Віскулёў. Я ў многіх выпадках быў яго гарачым прыхільнікам, і не было падстаў крыўдзіцца, калі я адышоў, а ён заставаўся прэзыдэнтам. Так што ў мяне самыя добрыя ўспаміны пра гэтага чалавека. І мне здаецца, што тое, што ў Расеі многія кажуць, маўляў, шмат чаго не атрымалася, таму што ён дзейнічаў ня лепшым чынам, то я б сказаў: ён быў першым прэзыдэнтам, і дзейнічаць лепшым чынам – вельмі цяжка. Я вельмі шкадую аб тым, што ён так рана памёр”.

-- Ён быў адным зь людзей, якія спрычыніліся да распаду савецкай імпэрыі, у выніку якога Беларусь атрымала незалежнасьць. Вы былі яшчэ адным чалавекам, але ўсё ж цяпер, на Вашу думку – як ацаніць ролю яго асобы для набыцьця Беларусьсю незалежнасьці?

-- Ведаеце, гэта ня простае пытаньне, я думаю, што ў той момант, калі ён хацеў пазбавіцца ўлады Гарбачова над сабой, іншага кроку не было, акрамя як прызнаць незалежнасьць Беларусі. І ён зрабіў гэта дастойна і ніколі не рабіў выгляду, што гэта было вымушана.

-- На Вашую думку, ці ягоная сьмерць паўплывае на палітычную сытуацыю ў сёньняшняй Расеі?

-- Думаю, што ня вельмі, таму што ён быў далёка ад тых спраў і не зусім быў прыхільнікам таго накірунку, у якім разьвіваецца Расея.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: