|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Памёр Барыс Ельцын 17:00, 23/04/2007
Паводле дадзеных медыцынскіх крыніц "Інтэрфакса", прычынай смерці Ельцына стала раптоўнае спыненне сэрца. Ельцын Барыс Мікалаевіч нарадзіўся 1 лютага 1931 года ў сялянскай сям`і ў сяле Бутка Свярдлоўскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1955 годзе Уральскага політэхнічнага інстытута Барыс Ельцын тры дзесяцігоддзя прапрацаваў у Свярдлоўскай вобласці. Пачаў з пасады майстра трэста "Уралтяжтрубстрой" і дайшоў да пасады першага сакратара Свярдлоўскага абкама партыі. Атрымаўшы прызначэнне на працу ў сталіцу, Ельцын узначаліў аддзел будаўніцтва ЦК КПСС, стаў сакратаром ЦК, а потым – першым сакратаром Маскоўскага гаркама партыі. Ён хутка набыў папулярнасць не толькі сярод масквічоў, але і сярод усіх расейцаў. У 1987 годзе Ельцын быў змешчаны з сваіх пасад і вярнуўся ў вялікую палітыку толькі ў сакавіку 1989-га. Тады, набраўшы звыш 80% галасоў на першых дэмакратычных выбарах у гісторыі краіны, Барыс Ельцын стаў народным дэпутатам СССР. У 1990 годзе быў упершыню абраны на альтэрнатыўнай аснове старшынёй Вярхоўнага Савета РСФСР. У тым самым годзе заявіў пра выхад з КПСС. 12 чэрвеня 1991 года ўсенародным галасаваннем абіраецца першым прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі, атрымаўшы ўжо ў першым туры больш як 50 % галасоў. У жніўні 1991, калі была распачатая спроба дзяржаўнага перавароту, вакол Ельцына аб`ядноўваюцца дэмакратычныя сілы Расеі. У верасні прэзідэнт Расеі падпісвае ўказ аб прыпыненні дзейнасці Камуністычнай партыі РСФСР. У снежні 1991 года Барыс Ельцын разам з кіраўнікамі Украіны і Беларусі падпісаў Пагадненне аб Садружнасці незалежных дзяржаў (Белавежскае пагадненне), што прывяло да ліквідацыі СССР. У верасні 1993 года падпісаў указ аб роспуску З`езду народных дэпутатаў і Вярхоўнага Савета Расеі і прызначэнні выбараў у новы прадстаўнічы орган улады – Федэральны Сход, што прывяло да супрацьстаяння ў грамадстве. У снежні 1994 года на ўказ Ельцына ў Чачню былі ўведзеныя войскі. 3 ліпеня 1996 года Барыс Ельцын ізноў быў абраны кіраўніком дзяржавы, атрымаўшы ў другім туры падтрымку амаль 54% выбаршчыкаў. Як быў кіраўніком дзяржавы разглядаў умацаванне расейска-амерыканскіх стасункаў у якасці адной з асноўных задач знешняй палітыкі. Узяў удзел у 15 расейска-амерыканскіх сустрэчах на вышэйшым узроўні (у чатырох – з прэзідэнтам Джорджам Бушам, у 11 – з прэзідэнтам Білам Клінтанам). З`яўляючыся прэзідэнтам краіны цягам васьмі гадоў, займаў пасады кіраўніка ўрада (1991–1992), старшыні Савета бяспекі РФ (1992–1999), старшыні Савета абароны РФ (1996–1998), старшыні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД (1994–1999). У лістападзе 1996 года Ельцыну была зробленая аперацыя аортакаранарнага шунтавання. З студзеня 1999 года небяспечныя абвастрэнні хвароб здараліся ў Ельцына амаль штомесяц. 31 снежня 1999 года абвясціў пра адстаўку, датэрмінова склаўшы паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы і перадаўшы іх Уладзіміру Пуціну. Барыс Ельцын быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, "Знак Пашаны", двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга. Аўтар кніг "Споведзь на зададзеную тэму", "Занатоўкі Прэзідэнта", "Прэзідэнцкі марафон". У Ельцына засталіся дзве дачкі, шасцёра ўнукаў і два праўнукі.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|