Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд прысудзіў да арышту моладзевых актывістаў 16:29, 24/04/2007
Суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў да 7 сутак арышту моладзевых актывістаў Святлану Панкавец, Эдуарда Захарава і Аляксандра Стасюка, і 5 сутак – Юрыя Жыгалку.
Актывістаў затрымалі за распаўсюджванне налепак з заклікам узяць удзел у акцыі “Чарнобыльскі Шлях” 26 красавіка і абвінавацілі ў парушэнні арт. 23.24 КаАП – “заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі”.
Прысуды вынеслі суддзі Маскоўскага суду Менска Н.А. Кузняцова, Е.Б. Рудніцкая, Т.В. Унукевіч.