Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандар Мілінкевіч не паедзе ў Брусэль 15:51, 24/04/2007
Сёньня старшыня Палітрады дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч паведаміў “Радыё Свабода”, што ён адмаўляецца ад паездкі ў Брусэль, якая была плянавалася на 27 красавіка. На гэтым тыдні дзень у Брусэлі пачынаецца сустрэчы кіраўнікоў шэрагу эўрапейскіх краінаў, урадаў, міністраў замежных спраў, уплывовых палітыкаў.
"Я з вялікай удзячнасьцю стаўлюся да запрашэньня, гэта робіць гонар нашым дэмакратычным высілкам да пераменаў у Беларусі, але неадкладныя справы вымушаюць мяне заставацца тут", -- паведаміў палітык.
Аляксандар Мілінкевіч тлумачыць, што ў краіне распачынаецца падрыхтоўка да новага Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Палітычны лідэр заяўляе, што ён абавязаны ўдзельнічаць у рэгіянальных сходах, разам выпрацоўваць плятформу сумесных дзеяньняў.