Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Еўра ў Беларусі каштуе ўжо амаль тры тысячы! 10:30, 24/04/2007
23 красавіка па курсу Нацбанка еўра каштаваў 2917 беларускіх рублёў. А яшчэ ў сярэдзіне студзеня быў 2762 рублёў. Гэта значыць, цяпер за сотню еўра трэба плаціць на 15500 рублёў больш. І гэта курс Нацбанка! У абменніках прадаюць еўра і па 2945 рублёў.
Дарэчы, гэтымі днямі еўра ў беларускіх абменніках ледзь не пабіў рэкорд 2004 года. Тады 30 снежня яго курс быў 2958 рублёў.
– Дарасце цяпер еўра да 3 тысяч? – пацікавілася “КП в Беларуси” ў кіраўніка ўпраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоля ДРАЗДОВА.
– Ніхто на гэтае пытанне не адкажа. Можа дарасце, а можа, і не.
Як гавораць у Нацбанку, на курс еўра ў беларускіх абменніках паўплывае збольшага і вынік... выбараў у Нігерыі. Калі ў гэтай краіне, багатай нафтай, будзе неспакойна, цэны на нафту ўзляцяць, даляр патаннее, а еўра падаражэе.
Дарэчы, падаражанне еўра пакуль не адбілася на яго попыце ў абменніках. Беларусы па-ранейшаму аддаюць перавагу далярам. Еўра займае толькі 8 – 9% ад усёй валюты, якую купляюць у банках.
Што даражэе разам з еўра?
У еўрапейскай валюце ў Беларусі лічыцца:
– адзіны падатак для прадпрымальнікаў; – плата за размытнёўку аўтамабіляў; – плата за турпуцёўкі ў Еўропу.