Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 2425 26 27 28 29


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрымальнікі маюць намер звярнуцца да Лукашэнкі
09:53, 24/04/2007

Прадстаўнікі малога бізнэсу з Берасця, Менска і Гарадзенскай вобласці сталі ўдзельнікамі форума "Перспектыва прадпрымальнікаў Беларусі" 23 красавіка ў Берасці. Абмеркаваўшы ўказ прэзідэнта № 760 ад 29 снежня 2006 года, прадпрымальнікі рэзюмавалі: гэты дакумент фактычна накіраваны на ліквідацыю асобных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла рэспубліканскае грамадскае аб`яднанне "Перспектыва". Тыя, што сабраліся, падтрымалі ініцыятыву РГА "Перспектыва" накіраваць Аляксандру Лукашэнку адкрыты зварот з сваёй пазіцыяй. У самыя блізкія дні ў Берасцейскай вобласці пачнецца збор подпісаў пад зваротам. Калі голас прадпрымальнікаў не будзе пачуты ўладамі, яны пакідаюць за сабою права звярнуцца за дапамогай у адпаведныя міжнародныя арганізацыі.

У інтэрв`ю БелаПАН лідэр "Перспектывы" Анатоль Шумчанка адзначыў, што берасцейскі форум адбыўся ў рамках агульнанацыянальнай кампаніі пад лозунгам "Далучыся і падпішыся – або прайграеш!". "Аналагічнае мерапрыемства мы ўжо правялі ў Менску. І я магу сказаць, што ў індывідуальных прадпрымальнікаў адназначнае стаўленне да прэзідэнцкага ўказу № 760: яны лічаць, што ён абсурдны і супярэчыць Канстытуцыі ў частцы наймання працаўнікоў толькі з сваякоў, – сказаў А.Шумчанка. – Сёння ў Берасці я пачуў, наколькі глыбока і сур`ёзна прадпрымальнікі пралічылі, як адаб`ецца на іх новы дакумент. І калі яго не адмяніць, то наступствы могуць мець незваротны характар для аўтарытэту дзейнай улады, а палітычныя погляды прадпрымальнікаў могуць рэзка трансфармавацца".

Лідэр "Перспектывы" выказаў надзею на тое, што такую самую падтрымку іх ініцыятыва атрымае і ў іншых рэгіёнах краіны – гэта дазволіць выпрацаваць агульную пазіцыю і паспяхова правесці дыялог з уладамі.

Наступны такі форум адбудзецца 30 красавіка ў Віцебску.

Нагадаем, што паводле ўказу № 760, з 1 студзеня 2008 года індывідуальныя прадпрымальнікі могуць наймаць на працу толькі членаў сям`і і блізкіх сваякоў (не больш за трох чалавек). Індывідуальны прадпрымальнік, які хоча працаваць з прыцягненнем наёмных працаўнікоў, павінен прайсці працэдуру трансфармацыі ў юрыдычную асобу – мікрапрадпрыемства.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: