Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 2425 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пуцін перанёс на дзень свой выступ з пасланнем да Федэральнага сходу з прычыны жалобы
15:16, 24/04/2007

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін перанёс на дзень свой зварот да Федэральнага сходу з штогадовым пасланнем аб становішчы ў краіне, аб асноўных кірунках унутранай і знешняй палітыкі дзяржавы. Ён адбудзецца 26 красавіка а 12:00 у Мармуровай зале Маскоўскага Крамля, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на прэс-службу Крамля.

Загад аб пераносе ў сувязі з смерцю Барыса Ельцына даты абвяшчэння штогадовага паслання прэзідэнт падпісаў у панядзелак. Раней абвяшчэнне паслання планавалася на сераду, аднак 25 красавіка – дзень пахавання Ельцына – прэзідэнт абвясціў днём жалобы.

Пахаванне Ельцына адбудзецца ў сераду, 25 красавіка на Навадзевічых могілках. Развітанне з першым прэзідэнтам Расеі адбудзецца ў храме Хрыста Выратавальніка.

Першы прэзідэнт Расеі Барыс Ельцын раптоўна сканаў у панядзелак на 77-м годзе жыцця. Ельцын памёр у 15:45 у Цэнтральным клінічным шпіталі ў Маскве. Ён быў адзіным кіраўніком расейскай дзяржавы, які добраахвотна сышоў ад улады, і адзіны расейскі лідэр, хто папрасіў прабачэння ў сваіх суайчыннікаў за свае памылкі.

Прычынай смерці Ельцына стала раптоўнае спыненне сэрца. Як удакладніў кіраўнік медцэнтра ўпраўлення справамі прэзідэнта, Ельцын сканаў ад прагрэсавання сардэчна-сасудзістай паліорганнай недастатковасці. Па словах аднаго з аднакурснікаў Ельцына Анатоля Южанінава, "ён хварэў апошні час і ўжо не хадзіў".



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: