|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Лукашэнка: «Гэта непасільныя, але вырашальныя задачы» 14:06, 24/04/2007
Першарадная задача – умацаванне самастойнасці Першарадная задача сёння – усімі сіламі і сродкамі ўмацаваць самастойнасць беларускай дзяржавы, заявіў Аляксандр Лукашэнка. "Гэта значыць, забяспечыць права самастойна праводзіць уласную знешнюю і ўнутраную палітыку. Гарантаваць нацыянальную бяспеку па ўсіх яе складальніках – ад абароннай да інфармацыйнай і харчовай, – адзначыў беларускі кіраўнік. – Менавіта таму ў загаловак цяперашняга паслання вынесеныя словы "Незалежная Беларусь – наш годны і надзейны дом". Стасункі з Расеяй – толькі раўнапраўныя Аляксандр Лукашэнка перакананы ў неабходнасці захавання “саюзных” узаемінаў з Расейскай Федэрацыяй пры ўмове захавання нацыянальных беларускіх інтарэсаў. "Расея таксама хацела б працягнуць будаўніцтва "саюзнай дзяржавы". Мы гатовыя на ўсялякі варыянт супрацоўніцтва, які Расея прапануе, але пры нязменным захаванні нашых інтарэсаў", – заявіў А.Лукашэнка. "Саюз наш павінен быць выключна раўнапраўным, узаемавыгадным і празрыстым. Партнёрскія стасункі – гэта не вуліца з аднабаковым рухам. Толькі раўнапраўны саюз у стасунках з Расеяй падтрымаюць нашы людзі", – перакананы кіраўнік дзяржавы. А.Лукашэнка адзначыў, што "нафтагазавая тэма балюча ўдарыла" па ўзаемінах Расеі і Беларусі, "пасеяла сумненні ва ўзаемінах". У той самы час ён падкрэсліў, што "расейскія людзі нам не чужыя". "Альтэрнатывы нармальных стасункаў з Расеяй проста не існуе, і не варта нікому сумнявацца ў тым, ці варта гэтыя стасункі захоўваць і развіваць", – сказаў А.Лукашэнка. Лукашэнка падкрэсліў, што ў інтарэсах расейскага і беларускага народаў "ісці далей, выбіраць формы супрацоўніцтва". "Трэба шукаць кампрамісы і дамаўляцца. Іншага шляху няма", – сказаў А.Лукашэнка. “Кажуць, я перакінуўся на Захад...” Беларусь гатовая быць раўнапраўным партнёрам Еўропы, заявіў Аляксандр Лукашэнка. "Кажуць, я перакінуўся на Захад. Не замест, а разам", – падкрэсліў А.Лукашэнка. Для гэтага, на яго меркаванне, "ёсць усе перадумовы", у прыватнасці, высокі ўзровень эканамічнага супрацоўніцтва з Заходняй Еўропай. Ён таксама падзякаваў еўрапейскім краінам, якія аказваюць Беларусі падтрымку ў пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС. Беларусь, нагадаў А.Лукашэнка, паставіла надзейны заслон на шляху наркатрафіку, гандлю людзьмі. "Мы гатовыя абмяркоўваць усялякія тэмы, не абыходзячы вострыя дыскусійныя моманты", – сказаў А.Лукашэнка, падкрэсліўшы, што Беларусі ў гэтым не "патрэбныя інспектары і настаўнікі". "Мы гатовыя быць раўнапраўным партнёрам, адказным", падкрэсліў ён, дадаўшы, што ў стасунках з ЕЗ і ЗША павінен узяць верх разумны сэнс. Дыверсіфікаванні паставак энерганосьбітаў – не ўдар у спіну Расеі Працэс дыверсіфікавання паставак энерганосьбітаў у Беларусь і пошук альтэрнатыўных пастаўшчыкоў нельга назваць "ударам у спіну Расеі", перакананы Аляксандр Лукашэнка. "Гэта не ўдар у спіну Расеі, гэта не адмова ад расейскага вектару. Гэта нармальная пазіцыя", – заявіў прэзідэнт краіны, выступаючы ў аўторак з штогадовым пасланнем да беларускага народа і парламента. "Мы павінны выбіраць, дзе лепш", – перакананы кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што "калі Расея прапануе схаднейшы варыянт, мы выдзелім Расею, і за схаднейшую прапанову мы будзем плаціць сваёй працай і тым, што ёсць у нас". Рост цэнаў на энерганосьбіты Беларусь будзе выкарыстоўваць як стымул для ўдасканалення эканомікі. "Падвышэнне цэнаў на энерганосьбіты – гэта прыкры фактар, але давайце разглядаць яго як стымул для ўдасканалення эканомікі", – сказаў Лукашэнка. "Беларусі ўсё роўна нікуды ні дзецца ад сусветнага рынку. А гэта значыць, што ва ўсялякім выпадку мы павінны ўкараняць найноўшыя тэхналогіі з тым, каб паменшыць удзельную вагу энергаспажывання", – заявіў Лукашэнка. Пры гэтым ён заклікаў больш не папракаць Расею, а лепш засяродзіцца на рашэнні ўнутраных праблем. Найперш Беларусь павінна рэалізаваць эфектыўныя меры па гарантаванні энергетычнай бяспекі краіны. "Кожны грамадзянін павінен выразна ведаць – ніякага абвалу эканомікі мы не дапусцім. Вынікі першага квартала гэта даказваюць. У дамах будзе святло і цяпло, прадпрыемствы будуць працаваць у звычайным рэжыме, тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі застануцца ў запланаваных параметрах. Усё гэта можа быць дасягнутае за кошт унутраных рэзерваў – эфектыўнай вытворчасці і беражлівасці", – сказаў кіраўнік дзяржавы. "Можа, гэта непасільныя, але вырашальныя задачы", – адзначыў Лукашэнка. Усіх паставіць на лічыльнік! Эканомія і беражлівасць – вялізны, нявыкарыстаны яшчэ ў поўнай меры рэзерв для далейшага росту эканомікі, заявіў Лукашэнка. "Гэта пытанне нацыянальнай бяспекі. Менавіта таму я даручыў падрыхтаваць Дырэктыву № 3, якая змяшчае комплекс мерапрыемстваў па рашэнні дадзенай праблемы, і адказваць за яе будзе персанальна прэм`ер-міністр", – сказаў ён. Па словах кіраўніка дзяржавы, "жыццё патрабуе ад нас навучыцца жыць па сродках і рацыянальна распараджацца кожным заробленым рублём". "Заходняя Еўропа жыве багата таму, што віртуозна валодае мастацтвам беражлівасці. Нам ёсць чаму ў яе павучыцца", – адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Мы павінны максімальна наблізіцца да развітых краін па ўзроўні энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту. У нас гэты паказчык у 2,5–3 разы вышэйшы". Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад эканамічнага сектара і грамадзян краіны ўзмацніць энергазахаванне. Беларускі кіраўнік заявіў пра неабходнасць стварэння ў Беларусі энергасервісных кампаній, якія маглі б заняцца распрацоўкай комплексных праграм энергазахавання на буйных аб`ектах. Пры гэтым ён удакладніў, што такія кампаніі павінны працаваць выключна на рынкавых умовах. "Яны не павінны сядзець пад урадам, там не павінны сядзець сваякі і атрымоўваць Br5 млн зарплату", – сказаў А.Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы асобна падкрэсліў, што "паказчыкі энергаэфектыўнасці павінны стаць асноўным крытэрам ацэнкі працы прадпрыемстваў і іх кіраўнікоў". Разам з тым, А.Лукашэнка заявіў, што "мы павінны дамагчыся якасных змен і ў прытомнасці простых людзей". Па яго словах, грамадзяне краіны таксама павінны занесці свой уклад у беражлівае дачыненне да выкарыстання цяпла. Кіраўнік дзяржавы нагадаў ураду і губернатарам пра пастаўленую ім раней задачу забяспечыць дамы лічыльнікамі цяпла, гарачай і халоднай вады. Няма грошай – тапіце дровамі Лукашэнка настойвае на актывізацыі ў рэспубліцы прац па ўцягванні ў энергабаланс краіны мясцовых і альтэрнатыўных відаў паліва. "Неўзабаве ў Беларусі павінны быць створаныя ўсё ўмовы для таго, каб энергаўстаноўкі на мясцовых відах паліва сталі гарманічнай часткай Беларускай энергасістэмы", – сказаў кіраўнік дзяржавы. А.Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусі неабходна ў гэтым плане выкарыстаць як замежны досвед, так і ўласныя навуковыя распрацоўкі, актывізаваць выкарыстанне мясцовых відаў паліва, спальванне мясцовых адыходаў, дрэўнага паліва. "Нам трэба ад дарагой сыравіны адключыць малыя ЦЭЦ – гэта машынныя двары, зернатокі, маленькія вёсачкі. Менск дровамі мы апаліць не здолеем, буйныя нафтахімічныя прадпрыемствы таксама. І не трэба", – сказаў А.Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што неабходна даць суб`ектам гаспадарання права выбару. "Увогуле мы нікога адключаць не будзем, будзе права выбару. Карыстайцеся, але салярку спальваць – завязеце толькі тады, калі ёсць грошы. Калі грошай няма – тапіце дровамі", – сказаў кіраўнік дзяржавы. АЭС будуць будаваць. Але можа і не Расея У Беларусі будзе абраны самы бяспечны варыянт АЭС з улікам суперсучасных тэхналогій і найноўшых дасягненняў навукі, заявіў Лукашэнка. "Зразумела, што для беларускага народа, пацярпелага ад чарнобыльскай трагедыі, гэтая тэма звязаная з псіхалагічнымі хваляваннямі, – адзначыў кіраўнік дзяржавы. – Але мы і так з усіх бакоў акружаныя атамнымі электрастанцыямі. У Беларусі будзе абраны самы бяспечны варыянт АЭС з улікам суперсучасных тэхналогій і найноўшых дасягненняў навукі". Па яго словах, ва ўмовах адсутнасці сваіх энергарэсурсаў і як следства цяжкай залежнасці ад іншых краін пытанне стварэння ўласнай ядзернай энергетыкі становіцца адной з гарантый нацыянальнай бяспекі Беларусі і забеспячэння яе энергіяй. "Мы пабудуем уласную атамную электрастанцыю. Нас да гэтага жыццё падштурхнула", – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Лукашэнка заявіў, што будаваць у Беларусі атамную электрастанцыю "будзе той, хто пераможа ў адкрытым міжнародным конкурсе". "Калі конкурс гэты выйграе Расея, як бы нам не падабалася, што яйка зноў патрапіць у адзін кошык, будзе будаваць Расея", – сказаў А.Лукашэнка, але прызнаў, што яму не хацелася б, каб краіна залежала ў будаўніцтве АЭС толькі ад Расеі. "Мы і так шмат у чым залежныя ад Расеі. Мы б хацелі, каб АЭС пабудавалі другія, але прыярытэт будзе аддадзены цане і якасці", – падкрэсліў А.Лукашэнка. А.Лукашэнка таксама выказаў неразуменне паводзінамі партнёраў па выбары праекту АЭС, якія заяўляюць, што згодныя на супрацоўніцтва толькі пры ўмове змены выбарчага заканадаўства. "Вы ведаеце, пра каго я кажу: Пасмешышча. Мы прапаноўваем за блок амаль 2 млрд даляраў, яны кажуць, мы паглядзім, якое будзе заканадаўства", – сказаў А.Лукашэнка. “Беларуськалій” і БМЗ прадаваць не плануецца Аляксандр Лукашэнка выступае супраць прыватызацыі дзеля прыватызацыі. "Руплівы гаспадар ніколі не будзе прадаваць тое, што прыносіць яму прыбытак. Так паступаем і мы, прымаючы рашэнне аб прыватызацыі таго або іншага аб`екта. Таму і пайшлі па шляху кропкавай прыватызацыі. "Беларуськалій" або БМЗ пакуль аддаваць і прадаваць не плануем – гэта прадпрыемствы, якія працуюць стабільна і прыбыткова, у мадэрнізацыю якіх дзяржава ўклала значныя сродкі", – сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў дачыненні гэтых прадпрыемстваў паступае шмат прапаноў ад замежных інвестараў. Лукашэнка нагадаў, што ў краіне ёсць нямала іншых аб`ектаў, прывабных для інвестараў. Але Беларусь будзе іх прадаваць толькі ў тым выпадку, калі будзе ўпэўненая, што новыя гаспадары прынясуць прадпрыемствам больш карысці. А працоўныя калектывы павінны быць упэўненыя, што яны сацыяльна абароненыя і не страцяць працу. У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў працу гуты "Ялізава". Там прыватнік абяцаў, што зробіць суперсучаснае прадпрыемства, і зрабіў. Сёння ён выказаў гатоўнасць "выцягнуць" мотавелазавод. "Калі ласка, мы не супраць. Патрабаванне толькі адно – вярнуць былую славу гэтаму айчыннаму брэнду", – адзначыў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт таксама лічыць, што можна аднавіць узровень вытворчасці і на Менскім гадзіннікавым заводзе "Луч". Ільгот не атрымаеце! Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным кардынальна змяніць палітыку дзяржавы ў дачыненні падавання мер дзяржаўнай падтрымкі суб`ектам гаспадарання. "Ва ўмовах абвастрэння барацьбы за энергарэсурсы і рынкі збыту адмысловую важнасць набывае падтрыманне канкурэнтаздольнасці нашай эканомікі. Але вырашаць гэтую задачу трэба эканамічнымі метадамі, а не бяздумным уліваннем сродкаў", – сказаў А.Лукашэнка. А.Лукашэнка падкрэсліў, што ў новых эканамічных умовах кожнае прадпрыемства павінна працаваць эфектыўна і рэнтабельна. "Пакуль урад не ў поўнай меры спраўляецца з пастаўленай задачай. Сёння 80% арганізацый маюць рэнтабельнасць меншую за 20%", – адзначыў ён. "Калі паслухаць нашых кіраўнікоў, то ніякімі іншымі спосабамі, акрамя як ільготамі і мерамі дзяржпадтрымкі яны зладзіцца не ў стане", – працягнуў ён. Лукашэнка адзначыў, што вырашаць эканамічныя праблемы прадпрыемстваў варта эканамічнымі метадамі, а не выпрошваннем ільгот. "Кардынальна змяняецца дзяржаўная палітыка ў дачыненні льгот і мер дзяржпадтрымкі. У 2007 годзе яшчэ нейкія прадпрыемствы атрымаюць дзяржпадтрымку, а на будучы год – забяспечвайце сябе самі", – сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што меры дзяржаўнай падтрымкі і льготы будуць падавацца ў Беларусі толькі навукаёмістым прадпрыемствам, якія асвойваюць новыя вытворчыя тэхналогіі, што ўкараняюць інавацыі, сказаў кіраўнік дзяржавы. А.Лукашэнка адзначыў на сёння каля 36% ад агульнай колькасці прадпрыемстваў, якія атрымалі дзяржпадтрымку, не выканалі ўмоў, на якіх яна была аказаная. Пры гэтым, па словах прэзідэнта, найбольш складаная сітуацыя склалася на прадпрыемствах, якія знаходзяцца ва ўласнасці абласных адміністрацый. Пры гэтым, агульная сума дзяржпадтрымкі ў 2006 годзе склала больш за $1 млрд. А.Лукашэнка адзначыў, што ўрад Беларусі, аказваючы прадпрыемствам палёгкі і меры падтрымкі, разлічваў на атрыманне кампенсавання ў відзе павелічэння аб`ёмаў падатковых паступленняў у сувязі з ростам аб`ёмаў вытворчасці, аднак гэтага не адбылося. "Праелі грошы", – сказаў Лукашэнка. Па яго словах, неабходна, каб Камітэт дзяржкантролю занёс прапановы аб прыцягненні да адказнасці асоб, вінаватых у невыкананні ўмоў аказання дзяржпадтрымкі. Не пасадзіце – сядзеце самі! Лукашэнка падверг рэзкай крытыцы Міністэрства будаўніцтва і яго праектныя інстытуты. З словаў А.Лукашэнкі, міністр Навумаў падчас суботніка заявіў: “Былога міністра будаўніцтва Курачкіна трэба неадкладна пасадзіць”. За тое, што ён нарабіў на пасадзе міністра і на пасадзе дырэктара інстытуту, на якую ён перайшоў з Міністэрства. Дык чаму ж вы дагэтуль яго не пасадзілі? – звярнуўся ён да міністра, які ўскочыў са свайго месца. Лукашэнка падкрэсліў, што сітуацыя з цэнамі на жыллё "не толькі паляпшаецца, але і пагаршаецца", нягледзячы на ўсе меры.. "Некаторыя ўвогуле перасталі прадаваць нерухомасць у чаканні чарговага вітка падаражання", – канстатаваў ён, і заклікаў, у прыватнасці, сталічныя ўлады "разабрацца з тымі, хто трымае жыллё", замест таго, каб яго прадаваць тым, каму яно неабходнае. А.Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што як толькі "ў сферы долевага будаўніцтва пачалі наводзіць парадак", так адразу знайшліся тыя, хто пачаў заяўляць, што "долевае будаўніцтва невыгоднае". "Цэнаў з столі, якія змяняюцца як прагноз надвор`я, больш не будзе", – заявіў ён. Акрамя таго, ён даручыў Камітэту дзяржаўнага кантролю прасачыць за тым, каб усе здзелкі з нерухомасцю сталі празрыстымі. У прыватнасці ён запатрабаваў перадаць у адкрыты доступ інфармацыю аб’екты нерухомасці, якія прадаюцца або здаюцца ў арэнду. "Не цокаць абцасамі і дрыжаць перад ІП" Урад Беларусі па даручэнні прэзідэнта распрацоўвае праект указу аб малых і мікра прадпрыемствах, у якія павінна будзе трансфармавацца частка індывідуальных прадпрымальнікаў, паведаміў Лукашэнка. "Дзяржава не зацікаўленая ў павальным пераводзе індывідуальных прадпрымальнікаў у вялікія юрыдычныя асобы. Але мы павінны імкнуцца да цывілізаваных форм прадпрымальніцтва. Улічваючы асаблівасці гэтай формы гаспадарання, дзяржава прадугледзела розныя віды падтрымкі", – сказаў А.Лукашэнка. "І што атрымалі наўзамен – масавыя злоўжыванні", – дадаў ён. А.Лукашэнка задаў пытанне: "Ці можа індывідуальны прадпрымальнік з трыма наёмнымі працаўнікамі мець рэстарацыю на 150 месцаў? Або гандляваць на ўсіх гандлёвых кропках Менска адначасова?" Прэм`ер-міністру А.Лукашэнка даручыў у першым паўгоддзі гэтае пытанне ўрэгуляваць. А.Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на тым, што ў нас істотная канцэнтрацыя малога бізнэсу ў Менску і буйных гарадах. Разам з тым Лукашэнка заявіў, што ўлады не будуць ісці на повадзе ў індывідуалаў. "Не цокаць абцасамі і дрыжаць перад ІП, якія нас палохаюць, што выйдуць на плошчу. Мы павінны будаваць стасункі, як ва ўсім свеце", – сказаў ён. Акрамя таго, ён падкрэсліў, што ў выпадку сыходу ад дазваленчага да заяўленчага прынцыпу рэгістрацыі прадпрыемстваў, будзе ўзмоцненая адказнасць за злоўжыванні. Па матэрыялах "Інтэрфакса", БелТА, БелаПАН
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|