Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Іван Нікітчанка: Беларусы выйдуць на «Чарнобыльскі Шлях»
17:00, 25/04/2007

“26 красавіка беларусы выйдуць на “Чарнобыльскі шлях”. Бо гэта ўшанаваньне памяці аб жахлівай трагедыі і людзях, якія загінулі і гінуць ад яе. Кіраўнік краіны замест вырашэньня гэтых праблем, займаецца турызмам. Прыедзе ў зону, пагаворыць, нейкія праграмы прадставіць, – але нічога ня робіцца. Лукашэнка практычна забараніў гуманітарную дапамогу з-за мяжы. Ён жа практычна скасаваў і аздараўленьне дзяцей за мяжой. Пачалася другая хваля накату на чарнобыльцаў. Іх нават пазбаўляюць пасьведчаньняў удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы. Мэдычныя камісіі адмаўляюць пры камісаваньні на групы інваліднасьці тое, што захворваньне зьвязанае зь ліквідацыяй наступстваў катастрофы. Трэба з гэтым змагацца. Змагацца за свае здароўе і годнае жыццё”, -- заявіў старшыня аргкамітэта па правядзеньню акцыі “Чарнобыльскі Шлях”, прафэсар, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі Іван Нікітчанка падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце “Радыё Свабода”. Нагадаем, што заяўнікі акцыі зьбіраюцца прыйсьці 26 красавіка, у 18.00 на плошчу Якуба Коласа ў Менску, каб правесьці людзей на дазволенае месца збору.

 ПАЛIТЫКА 

Лукашенко пробыл в Москве совсем недолго
18:49, 25/04/2007

В 18.10 официальное информационное агентство БелТА сообщило, что Александр Лукашенко вылетел из Москвы в Минск. Сегодня он принял участие в траурных мероприятиях в Москве в связи с кончиной первого Президента Российской Федерации Бориса Ельцина.

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» наведалі шпіталь у Мазыры
18:13, 25/04/2007

Сябры аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху” наведалі рэгіён, пацярпелы ад аварыі на атамнай станцыі. Яны пабывалі ў мазырскім шпіталі, дзе лекуюць анкалягічна хворых, і перадалі туды адзеньне й кнігі, а таксама аргтэхніку, якую купілі на ахвяраваньні, сабраныя ў Менску.

Дэмакраты Віцебшчыны рыхтуюцца да 26 красавіка
17:54, 25/04/2007

Дваццаць першыя ўгодкі Чарнобыльскай трагедыі на Віцебшчыне сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" зьбіраюцца адзначыць мітынгам, да якога далучацца чарнобыльцы, а таксама прадстаўнікі іншых дэмакратычных партыяў і недзяржаўных арганізацыяў.

Брат Чавеса – аптыміст
17:29, 25/04/2007

Беларусь вельмі хутка пачне здабычу нафты ў Венесуэле, не выключана, што ўжо сёлета. Пра гэта заявіў у інтэрв`ю карэспандэнту БелТА намеснік міністра замежных спраў Венесуэлы Радрыга Чавес, які знаходзіцца з візітам у Менску. "Але нават калі зыходзіць з песімістычнага пункту гледжання, то можна казаць пра тое, што Беларусь у будучым годзе будзе здабываць нафту на венесуэльскай тэрыторыі", – дадаў ён.

У турэмнай бальніцы палітвязьня Зьмітра Дашкевіча лечаць ад асьцеахандроза
17:27, 25/04/2007

Як стала вядома праваабарончаму цэнтру "Вясна", асуджанага моладзевага лідэра Змітра Дашкевіча лечаць у рэспубліканскай турэмнай бальніцы ў Менску ад асьцеахандроза: яму ўводзяць унутрымышачна вітамін В-12. Лідэр “Маладога Фронта” ня ведае, колькі часу ён прабудзе ў турэмным шпіталі, аднак, кажа, што ўсе хворыя зьняволеныя мараць як мага хутчэй вярнуцца па месцу адбыцця пакараньня, бо ў шпіталі вельмі жорсткія ўмовы.

Аляксандр Шрамко: Закон аб рэлігіі заганяе суполкі ў гета
17:09, 25/04/2007

Сёння, 25 красавіка, у будынку царквы «Новае Жыццё» адбылася прэс-канферэнцыя «Абарона правоў на свабоду сумлення». У ёй узялі ўдзел: біскуп Аб`яднання суполак хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь Вячаслаў Ганчарэнка, праваслаўны святар Свята-Пакроўскай царквы а. Аляксандр Шрамко (г. Менск), пастар евангельскай царквы «Божая Царква» Саюза Хрысціян веры Евангельскай Генадзь Кернажыцкі (г. Менск), пастар «Цэрквы Ісуса Хрыста» Рэлігійнага Аб`яднання суполак хрысціянаў поўнага евангелля Барыс Чарнаглаз (г. Менск), сустаршыня аргкамітэта «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Аляксей Шэін, юрысконсульт царквы «Новае Жыццё» Сяргей Луканін.

Алесь Бяляцкі абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека
16:25, 25/04/2007

Праваабаронца Алесь Бяляцкі 24 красавіка быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека FIDH (The International Federation for Human Rights). FIDH — адна з найбольш уплывовых у сьвеце праваабарончых арганізацый са штаб-кватэрай у Парыжы. Яна мае статус назіральніка ў ААН, а таму мае магчымасьць выступаць на пасяджэньнях ААНаўскіх і іншых органаў.

У Расеі пахавалі першага прэзідэнта Барыса Ельцына (Фота)
16:24, 25/04/2007

У сераду 25 красавіка ў Маскве пахаваны першы прэзідэнт Расеі. Гэта было першае пахаванне прэзідэнта ў краіне. Такая цырымонія адбылася ўпершыню за 113 гадоў.

Аляксей Янукевіч: «Мы прыйдзем 26 красавіка на плошчу Якуба Коласа»
16:18, 25/04/2007

Аргкамітэт па правядзеньню “Чарнобыльскага шляху – 2007” правёў 24 красавіка прэс-канферэнцыю, на якой была агучана інфармацыя пра апошнія перамовы са сталічнымі уладамі наконт правядзеньня шэсьця 26 красавіка. Было падкрэсьлена, што заяўнікі акцыі прыйдуць 26 красавіка, у 18.00 на плошчу Якуба Коласа, каб правесьці людзей да дазволенага месца збору. “Мы прыйдзем на Якуба Коласа, каб забяспечыць бесперашкодны пераход людзей да дазволенага месца збору”, -- заявіў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Свободный навсегда
16:16, 25/04/2007, Андрей Илларионов, «Ежедневный журнал» (Россия)

Борис Ельцин прожил жизнь свободного человека. И ушел из нее свободным. Главное в своей жизни он делал самостоятельно. Начиная с баньки для деда, собранной по бревнышку его юношескими руками. До эпической отставки с кремлевского трона в последний день ХХ столетия. Самостоятельность – это качество свободного человека.

Янукович уже не друг Лукашенко?
15:36, 25/04/2007, Роман Яковлевский для «Главреда» (Украина)

Разговоры о планируемой и неоднократно переносившейся весенней встрече президентов Беларуси и Украины в Минске поутихли. Стало ясно, что при разразившимся кризисе в Киеве, Виктору Ющенко пока не до бесед с Александром Лукашенко. И уж тем более не до планов проведения в Луцке саммита группы стран, заинтересованных в координации действий по вопросам транзита энергоресурсов, в котором также предполагалось участие белорусского правителя.

Законопроект «О профсоюзах» раскритикован по пунктам
15:24, 25/04/2007

Независимые профсоюзы считают, что разработанный правительством законопроект «О профсоюзах» ограничивает права граждан на объединение в профсоюзы, усложняет порядок их регистрации и направлен на ликвидацию неподконтрольных властям профсоюзов. Как сообщает www.praca-by.info, этот вариант законопроекта независимые профсоюзы смогли увидеть только после того, как Административный Совет Международной организации труда в мартовских рекомендациях призвал правительство вынести законопроект на обсуждение Совета по усовершенствованию законодательства в социальной и трудовой сфере, чтобы все интересы могли быть учтены на самой ранней стадии.

Белорусские вузы не хотят менять вахтеров на охранников
15:21, 25/04/2007

Большинство белорусских вузов не приняли к сведению рекомендации министерства образования усилить меры охраны на входе, сообщил на днях на пресс-конференции министр образования Беларуси Александр Радьков.

Мілінкевіч: «Трэба яшчэ вызваліць усіх палітзняволеных»
15:06, 25/04/2007

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч вітае рашэнне беларускіх уладаў адчыніць у Беларусі прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі.

ЕС огласил новые санкции против Ирана
14:55, 25/04/2007

Европейский союз во вторник огласил новый список санкций против Ирана. Новые санкции направлены против физических и юридических лиц, связанных с иранской ядерной программой.

Павал Мажэйка сыходзіць з пасады прэс-сакратара Мілінкевіча
14:48, 25/04/2007

Гарадзенскі журналіст Павал Мажэйка з 28 красавіка сыходзіць з пасады прэс-сакратара старшыні Палітрады дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча. Павал Мажэйка стаў прэс-сакратаром Мілінкевіча ўвосень 2005 года, калі палітык быў абраны адзіным кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі ад дэмакратычных сілаў.

«Палатка» прыняла законапраект аб узбраенні і абаронным заказе
14:02, 25/04/2007

“Палата прадстаўнікоў” прыняла сёння ў другім чытанні законапраект "Аб дзяржаўнай праграме ўзбраення і дзяржаўным абаронным заказе". Дакумент накіраваны на ўсталяванне прававых і эканамічных асноў парадку фармавання, фінансавання, рэалізацыі дзяржпраграмы ўзбраення і дзяржабаронзаказу.

Беларусь і Іран складуць дамову аб прававой дапамозе
13:51, 25/04/2007

Пастаянная камісія па міжнародных справах і сувязях з СНД “палаты прадстаўнікоў” мае намер рэкамендаваць да ратыфікацыі дамову паміж Беларуссю і Іранам аб прававой дапамозе па грамадзянскіх і крымінальных справах. Такое рашэнне прынятае сёння на паседжанні камісіі. “Дэпутаты” плануюць разгледзець дакумент на сесіі 4 траўня.

Апазыцыянера будуць судзіць за рэкляму радыё «Свабода»
13:44, 25/04/2007

Актывіст апазыцыі Уладзімір Шульжыцкі па асабістай ініцыятыве на невялікіх аркушах паперы пісаў ад рукі хвалі радыё “Свабода” і распаўсюджваў іх па паштовых скрынках. На аркушах ён дапісваў свой мабільны тэлефон на выпадак, калі ў некага ня будзе атрымлівацца настройка прымача.

Мінулы год стаў рэкордным па колькасці журналістаў, якія загінулі
13:42, 25/04/2007

Мінулы год стаў самым трагічным для журналістаў – іх загінула ва ўсім свеце 100 чалавек, гаворыцца ў дакладзе Міжнароднага інстытута прэсы з штаб-кватэрай у сталіцы Аўстрыі. "Гэта быў самы дзікі і жорсткі год у сучаснай гісторыі СМІ", – падкрэсліў у сераду дырэктар інстытута Ёхан Фрыц. Па яго словах, "супраць журналістаў вялася сапраўдная вайна".

Гурт «Крама» падае заяўку на правядзенне канцэрту
13:40, 25/04/2007

Упраўленне культуры Менгарвыканкама рэкамендавала арганізатарам канцэрту гурту "Крама" падаць заяўку на яго правядзенне ў вышэйшую інстанцыю – Міністэрства культуры альбо адпаведны аддзел Адміністрацыі прэзідэнта. Пра гэта БелаПАН паведаміў арганізатар канцэрту Павал Кашырын.

Дэвід Крамер: «У беларускага ўрада ёсць два шляхі»
13:35, 25/04/2007

Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід Крамер заявіў пра неабходнасць выканання беларускімі ўладамі шэрагу крокаў, накіраваных на дэмакратызацыю сітуацыі ў краіне. У адваротным выпадку, па словах Дэвіда Крамера, стасункі паміж Беларуссю і ЗША “значна пагоршацца”. “Маё пасланне беларускім уладам вельмі пэўнае. У беларускага ўрада ёсць два шляхі. Адзін шлях можа прывесці да паляпшэння стасункаў паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі Амерыкі. Гэты шлях складаецца з здзяйснення пэўных дзеянняў – вызвалення абсалютна ўсіх палітычных зняволеных, спынення крымінальнага пераследу апазіцыі, у тым ліку актывістаў “Маладога Фронту”, мірнага правядзення заўтрашняй акцыі “Чарнобыльскі Шлях” і правядзення без праблем Кангрэса дэмакратычных сілаў. Калі гэтыя крокі не будуць зробленыя, я баюся, што нашы стасункі сур`ёзна пагоршацца. Паводле Акту аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі, які быў ухвалены Кангрэсам ЗША і падпісаны прэзідэнтам Бушам, мы можам распачаць некаторыя крокі. Я спадзяюся, нам не давядзецца гэтага рабіць. Але цяпер справа за ўрадам Беларусі”, – заявіў Дэвід Крамер сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Толькі за апошнiя 20 дзён кватэры падаражэлi мiнiмум на 3—6 тысяч долараў
12:47, 25/04/2007

Сёлетняй вясной назiраецца бадай самая моцная хваля падаражання кватэр на другасным рынку Мiнска, а таксама ў абласных цэнтрах i нават у невялiкiх гарадах. Згодна з iнфармацыяй дырэктара Беларускай асацыяцыi «Нерухомасць» Мiкалая Прасталупава, гэта сiтуацыя назiраецца зараз на фоне iстотнага скарачэння агульнай колькасцi прапаноў i часам ажыятажнага попыту.

Побач з Браслаўскімі азёрамі будзе ядзерны магільнік?
10:28, 25/04/2007

Для таго каб уступіць у Еўразвяз, літоўцам паставілі ўмову: прыбраць атамную электрастанцыю. Магільнік для пахавання ядзернага паліва з Ігналінскай АЭС вырашанае было будаваць на мяжы з Беларуссю. У пятніцу, 20 красавіка, у беларускім гарадскім пасёлку Відзы, які знаходзіцца амаль на мяжы з Літвой, прайшлі грамадскія слуханні: быць магільніку ці не?

Беларускія прадпрыемствы цяпер здолеюць браць замежныя крэдыты?
10:22, 25/04/2007

Паміж “Белзнешэканамбанкам” і сіндыкатам нямецкіх банкаў на чале з “Дрэзднер Банк АГ” было падпісанае рамачнае крэдытнае пагадненне на суму да 125 млн. еўра. Пра што гэта сведчыць?

У Гародні будуць пратэставаць супраць знішчэння гістарычнай часткі горада
10:11, 25/04/2007

24 красавіка актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін, Уладзімір Ларын і Віктар Падчыненкаў падалі заяўкі ў Гарадзенскі гарвыканкам з просьбай дазволіць правядзенне серыі пікетаў 11 траўня 2007 года.

Перамога салігорцаў
10:09, 25/04/2007

Салігорская моладзь атрымала станоўчы адказ з Аўтобуснага парку №1 на прапанову грамадзян агучваць прыпынкі ў грамадзкім транспарце на беларускае мове. У лісьце паведамляецца, што аўтапаркам уводзіцца ў практыку агучваньне прыпынкаў па беларуску, інфармацыя на аўтавакзале "Салігорск" даводзіцца да пасажыраў на беларускай мове, а пры замене інфармацыйных таблічак будуць рабіцца адпаведныя зьмены.

Сябраваць на ўсе чатыры бакі
10:02, 25/04/2007

Аляксандр Лукашэнка ўчора звярнуўся з штогадовым пасланнем да беларускага народа і “нацыянальнага сходу”. Вялікая частка звароту была прысвечаная знешняй палітыцы. Беларускі кіраўнік абвясціў галоўнай мэтай забеспячэнне самадастатковасці сваёй краіны, але паспрабаваў зрабіць гэта так, каб нічым не пакрыўдзіць ні Усход, ні Захад, піша расейская газета «Коммерсант».

У амбасадзе Расеі можна пакінуць спачуванні ў сувязі з смерцю Барыса Ельцына
09:58, 25/04/2007

У Амбасадзе Расеі ў Беларусі 25 красавіка будзе працаваць Кніга спачуванняў у сувязі з смерцю першага прэзідэнта РФ Барыса Ельцына, паведамілі "Інтэрфаксу" ў расейскай дыпмісіі. Запіс у Кнізе спачуванняў можна будзе зрабіць з 10.00 да 12.00 і з 15.00 да 17.00.

Лідэры партый наведалі Чарнобыльскую зону
09:45, 25/04/2007

24 красавіка старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і старшыня Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін наведалі раёны Гомельскай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы.

В России день траура в связи со смертью Бориса Ельцина
09:44, 25/04/2007

В среду в Москве похоронят первого президента России Бориса Ельцина, в этот день по всей стране объявлен общенациональный траур. На территории страны будут приспущены государственные флаги, учреждениям культуры и телерадиокомпаниям предложено отменить развлекательные мероприятия и передачи, сообщает NEWSru.com. Госдума почтила память Бориса Ельцина минутой молчания.

У Менску адкрыецца прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі
09:37, 25/04/2007

Беларусь пагадзілася на адкрыццё прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Менску. Пра гэта паведамілі БелаПАН у офісе еўракамісара па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніты Ферэра-Вальднер.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
На забруджаных радыяцыяй тэрыторыях дзейнічаюць больш як 600 сельгаспрадпрыемстваў
09:56, 25/04/2007


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Наумов: В вопросе участия белорусских хоккеистов в чемпионате России поставлена точка
18:28, 25/04/2007

Руководитель национальной хоккейной федерации Владимир Наумов, комментируя после сегодняшнего заседания исполкома ФХРБ итоги недавнего совещания у Президента Беларуси по поводу участия белорусской дружины в чемпионате России, сказал журналистам, что в этом вопросе поставлена точка.

«Беларусьфильм» ответит «Сволочам». Новый фильм называется «Родина или смерть»
17:37, 25/04/2007

На «Беларусьфильме» завершаются съемки фильма, который творческая группа называет между собой не иначе как «Антисволочи».

Сборная Беларуси по хоккею победила команду Словакии
17:17, 25/04/2007

Хоккейная сборная Беларуси победила в товарищеском матче в Кошице команду Словакии - 2:1. Шайбы у белорусов забросили Андрей Глебов (на 19-й минуте) и Андрей Михалев (на 38-й), у словаков отличился Радован Сомик (на 45-й).

Тарифы на голосовые услуги операторов сотовой связи будут снижаться
16:12, 25/04/2007

Тарифы на голосовые услуги операторов сотовой связи будут снижаться, при этом будет расти доля неголосового трафика. Об этом генеральный директор СООО «Мобильные ТелеСистемы» (торговые марки МТС, Джинс) Владимир Карпович сообщил на брифинге в Минске.

На православном кладбище в Брестской области совершен акт вандализма
14:22, 25/04/2007

Около 30 крестов и надгробных памятников повреждено на православном кладбище в деревне Прончаки Ляховичского района Брестской области, передает агентство "Интерфакс" со ссылкой на Ляховичское УВД.

Госдума России освободила белорусов от двойного налогообложения
14:21, 25/04/2007

Госдума России сегодня ратифицировала протокол к российско-белорусскому соглашению об избежании двойного налогообложения в отношении налогов на доходы и имущество. Как передает корреспондент «Росбалта», документ поддержали 413 депутатов.

У Літве затрыманыя беларусы, якія спрабавалі вывезці ў Беларусь уран
09:56, 25/04/2007

Двое грамадзянаў Беларусі, падазраваных у спробе правозу радыеактыўных рэчываў праз мяжу, затрыманыя ў Літве ў выніку сумеснай аперацыі супрацоўнікаў праваахоўных органаў дзвюх краін.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: