|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У Расеі пахавалі першага прэзідэнта Барыса Ельцына (Фота) 16:24, 25/04/2007 Як паведамляе NEWSru.com, пасля адпявання пад званы Храма Хрыста Выратавальніка жалобны картэж з целам Барыса Ельцына адправіўся на Навадзевічыя могілкі, якія ён адкрыў для ўсенароднага наведвання ў 1987 годзе. Картэж узначальвала машына суправаджэння, за якой рухаўся катафалк, акружаны ганаровым эскортам матацыклістаў. Калону замыкалі машыны з роднымі і блізкімі першага прэзідэнта Расеі, а таксама аўтобусы з кіраўніцтвам РФ і прадстаўнікамі замежных краін. Хоць цырымонія развітання з экс-прэзідэнтамі ў Расеі толкам не рэгламентаваная, Барысу Ельцыну былі аказаныя ўсе воінскія ўшанаванні як былому вярхоўнаму галоўнакамандуючаму: рота ганаровай варты Крамля, лафет, трохразовы гарматны салют, прагучаў дзяржаўны гімн. Труна з целам Ельцына адправіўся з Храма на могілкі на катафалку Cadillac. Але ўжо ў Навадзевічых могілках труну паставілі на артылерыйскі лафет, прыбраны кветкамі і дзяржаўным сцягам РФ. Лафет вёз бронетранспарцёр, за якім ішлі святары, сям`я, сваякі, сябры нябожчыка. Салдаты роты ганаровай варты неслі вянкі і кветкі, а таксама дзяржаўныя ўзнагароды першага прэзідэнта Расеі. Чырвоныя гваздзікі ляжалі на асфальце па ўсім шляху картэжу. На могілках быў здзейснены трохразовы гарматны залп. Над труной быў выкананы гімн Расеі. Труну з целам Барыса Ельцына апусцілі ў магілу на цэнтральнай алеі могілкаў. Сваякі першага прэзідэнта Расеі выдзелілі для пахавання ўчастак памерам 3 Х 2,6 метра, побач з якім няма іншых магіл. На цырымоніі пахавання на могілках было ўсяго каля 100 чалавек – блізкія сваякі і сябры. Жалобных прамоў на могілках не было. Памінальную літыю здзейсніў архібіскуп Істынскі Арсеній. Пасля цырымоніі пахавання ў Крамлю пройдуць памінкі і жалобны прыём. Каля Навадзевічых могілак сабраліся некалькі тысяч чалавек, каб праводзіць у апошні шлях Барыса Ельцына. Чарада людзей расцягнулася больш як на паўкіламетра. Большасць з іх прынеслі з сабою кветкі. З прычыны абмежаванай прасторы на Навадзевічых могілках доступ сюды сёння закрыты. Праваахоўныя органы таксама перакрылі ўсе вуліцы вакол Навадзевічых могілак. Падысці да ўваходу на могілкі немагчыма. Барыс Ельцын раптоўна сканаў у панядзелак ва ўзросце 76 гадоў. ![]() ![]() ![]() ![]()
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|