Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мінулы год стаў рэкордным па колькасці журналістаў, якія загінулі 13:42, 25/04/2007
Мінулы год стаў самым трагічным для журналістаў – іх загінула ва ўсім свеце 100 чалавек, гаворыцца ў дакладзе Міжнароднага інстытута прэсы з штаб-кватэрай у сталіцы Аўстрыі. "Гэта быў самы дзікі і жорсткі год у сучаснай гісторыі СМІ", – падкрэсліў у сераду дырэктар інстытута Ёхан Фрыц. Па яго словах, "супраць журналістаў вялася сапраўдная вайна".
Самым смяротным месцам для прадстаўнікоў гэтай прафесіі чацвёрты год запар быў Ірак. У 2006 годзе ў гэтай краіне загінулі 46 працаўнікоў СМІ.
Журналісты гінулі таксама яшчэ ў 23 краінах, у тым ліку, у Расеі, дзе былі забітыя два прафесіяналы, адзначаецца ў дакладзе, паведамляе “Інтэрфакс”.