Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гурт «Крама» падае заяўку на правядзенне канцэрту 13:40, 25/04/2007
Упраўленне культуры Менгарвыканкама рэкамендавала арганізатарам канцэрту гурту "Крама" падаць заяўку на яго правядзенне ў вышэйшую інстанцыю – Міністэрства культуры альбо адпаведны аддзел Адміністрацыі прэзідэнта. Пра гэта БелаПАН паведаміў арганізатар канцэрту Павал Кашырын.
Нагадаем, заяўка на правядзенне канцэрту, прымеркаванага да выхаду новага альбома гурту "Крама", была пададзеная 15 сакавіка ва ўпраўленне культуры Менгарвыканкама. Па словах П.Кашырына, "адмовы ў правядзенні канцэрту не было, але не было і дазволу". Арганізатары канцэрту, які раней планавалася правесці ў сярэдзіне траўня, маюць намер падаць заяўку ў вышэйадзначаныя структуры.
Праца над новым альбомам гурту "Крама" практычна завершаная. У якасці госця на канцэрт плануецца запрасіць лідэра расейскага калектыву "Лига блюза" Мікалая Аруцюнава, які браў удзел у запісы альбома "Крамы", лідэра групы "Crossroads" Сяргея Воранава, менскіх музыкаў.
Нагадаем, у красавіку 2005 года канцэрт "Крамы", прысвечаны выхаду першага афіцыйнага зборніка лепшых песень "Будзь разам з намi", быў адменены. Арганізатарам канцэрту адмовілі ў выдачы гастрольнага пасведчання.
Гурт "Крама" з`яўляецца нязменным удзельнікам мерапрыемстваў, якія праводзяцца апазіцыяй. Музыкі бралі ўдзел у шэрагу канцэртаў, у тым ліку ў "Джынсавым фэсце "За свабоду!", які прайшоў у Менску 16 верасня 2006 года.