Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чарнобыльскіх ліквідатараў не пусьцілі ў «палату прадстаўнікоў»
16:36, 26/04/2007

Сёньня ў “палаце прадстаўнікоў” адмовіліся прыняць да разгляду зварот удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Тыя прасілі перагледзець законапраект, які скасоўвае льготы чарнобыльцам.

Зварот меўся перадаць “дэпутатам” старшыня аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня “Ліквідатар”, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Ваўчанін.

“Я сёньня прыехаў у “палату прадстаўнікоў”, да дэпутатаў, зьвярнуўся да іх афіцыйна са Зваротам ад імя чатырохсот удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, каб яны разгледзелі законапраект з удзелам ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У гэтым звароце ўдзельнікі ліквідацыі просяць, каб не былі агулам прыбраныя ўсе нормы закону аб сацыяльнай абароне ліквідатараў. Мяне далей холу не пусьцілі. Глядзяць, каб нехта зьверху дазволіў. Я хачу сказаць, што мы не палітычная арганізацыя, але калі нас будуць не пускаць далей холу, то мы будзем уважліва і пільна глядзець, як працуюць дзяржаўныя чыноўнікі”, -- паведаміў Ваўчанін “Радыё Свабода”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: