Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Саньнікаў: Заявы Пуціна даволі небясьпечныя
17:24, 26/04/2007

Сёньня са штогадовым пасланьнем да Фэдэральнага сходу зьвярнуўся прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. Як ягоны выступ камэнтуюць у Менску і Маскве?

«Радыё Свабода» адзначае, што ў леташнім пасланьні да Фэдэральнага сходу Ўладзімер Пуцін ніяк не акрэсьліў пэрспэктываў так званай саюзнай дзяржавы. Тады ён спыніўся найперш на неабходнасьці сфармаваць “гуманітарную прастору СНД”.

У сёлетнім пасланьні расейскі прэзыдэнт выказаўся пра будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі.

Аднак, як лічыць былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Саньнікаў, гэтую заяву трэба разглядаць у кантэксьце нафтагазавых дачыненьняў:

“Я лічу, што той курс, які быў узяты Расеяй на стварэньне рынкавых стасункаў зь Беларусьсю, застаецца. Таму Пуцін не казаў пра нейкія палітычныя дамоўленасьці, пра Канстытуцыйны акт, пра тое, як будуць разьвівацца стасункі двух суб’ектаў у рамках так званай саюзнай дамовы. А казаў пра кірункі даволі зразумелыя, якія разьвіваюцца паміж усімі дзяржавамі й тым больш суседзямі. Гэта значыць, што тут няма ніякага энтузіязму наконт таго, што адбывалася цягам апошніх дзесяці гадоў”.

Палітоляг Андрэй Фёдараў пракамэнтаваў выступ Пуціна гэтак:

“Гэта працяг той самай тактыкі, якую Расея абрала ў дачыненьнях зь Беларусьсю: на словах гатоўнасьць да ўсялякай інтэграцыі, як мага больш цеснай, а на справе — прымус эканамічнымі шляхамі да таго, каб гэтая інтэграцыя адбывалася паводле расейскай мадэлі”.

Палітоляг з Масквы Андрэй Суздальцаў заявіў, што пытаньне, якое ўзьняў Пуцін, вельмі своеасаблівае. Расейскі бок гатовы да інтэграцыі, але на рэальнай аснове.

“Масква прадэманстравала, што чакае ад Менску рэальных праектаў у сфэры эканамічнай інтэграцыі. Я вельмі чакаў моманту, зьвязанага з разьмяшчэньнем амэрыканскіх проціракетаў у Чэхіі й Польшчы, але Пуцін ні словам не згадаў у гэтым кантэксьце Беларусі”, — адзначыў палітоляг.

Адносна абвешчанага Ўладзімерам Пуціным мараторыя на выкананьне “Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе”, Андрэй Фёдараў сказаў:

“Гэтая дамова зьяўляецца краевугольным каменем, яна была падпісаная яшчэ падчас Савецкага Саюзу, потым абноўленая. І калі Расея сапраўды гэта зьбіраецца зрабіць, то тут абвастрэньне я бачу даволі вялікае. Іншая рэч, што яна толькі палохае гэтым, каб прымусіць Захад пайсьці на нейкія саступкі”.

Андрэй Саньнікаў дадае:

“Заявы, якія прагучалі з вуснаў Пуціна, даволі небясьпечныя. Бо аднабаковае прыпыненьне гэтай “Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе” — рэч небясьпечная. Празь перамовы трэба было шукаць шляхі выйсьця з гэтай сытуацыі.

Відавочна, што сытуацыя памянялася, што НАТО ўжо ня тое, арганізацыя пашырылася. Варшаўскай дамовы не існуе. Але ж такія аднабаковыя дзеяньні не паспрыяюць умацаваньню міжнароднай бясьпекі”.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: