Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За ўдзел у акцыі 26 красавіка актывіст апазыцыі асуджаны на 3 сутак 18:52, 27/04/2007
Учора ў Віцебску падчас жалобнай акцыі 26 красавіка каля Ўсьпенскай горкі былі затрыманыя кіраўнік абласной Віцебскай арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў, Сяргей Белязека і кіраўнік гарадзкой Віцебскай арганізацыі Уладзіслаў Токараў. Суд адбыўся сёньня, пасьля таго, як фронтаўцы правялі ноч у пастарунку. Кастусь Смолікаў і Сяргей Белязека атрымалі пакараньне ў выглядзе 2 базавых велічыняў. Уладзіслаў Токараў асуджаны на 3 сутак турэмнага зьняволеньня.