Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Магілёў: ахвяраў Чарнобылю згадвалі на двух мітынгах 14:22, 27/04/2007
26 красавіка ў Магілёве адбыліся два мітынгі — афіцыйны й апазыцыйны. Абодва прайшлі на гарадзкіх ўскрайках. Афіцыйны — на тэрыторыі былой клінікі радыяцыйнай мэдыцыны, апазыцыйны — блізу найвялікшых гарадзкіх могілак. У Магілёве пра гадавіну чарнобыльскай катастрофы нічога не нагадвала. Сёлета ня вывесілі нават сьцягоў з жалобнымі стужкамі, паведаміла “Радыё Свабода”.
На афіцыйны мітынг сабраліся збольшага школьнікі. Прыйшлі на мітынг ушанаваць памяць ахвяраў чарнобыльскай трагедыі й прадстаўнікі магілёўскай аб’яднанай апазыцыі. Яны ўсклалі да помнага знаку кветкі.
З прамовай мітынгу выступіў старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Віктар Шорыкаў, які параўнаў наступствы чарнобыльскай трагедыі з наступствамі Другой усясьветнай вайны.
На альтэрнатыўны мітынг, што арганізавала аб’яднаная апазыцыя, прыйшло больш за сорак чалавек.
Распачаў мітынг ксёндз Магілёўскага касьцёлу сьвятога Станіслава айцец Раман, які правёў малебен за Беларусь. Мітынг скончыўся “Магутным Божа” ды навязваньнем чорных стужак са знакам “Радыяцыя” на Крыж памяці па ахвярах Чарнобылю.