Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Іосіф Сярэдзіч едзе вызваляць наклад «Народнай волі» 13:25, 27/04/2007
Сёньня галоўны рэдактар газэты “Народная воля” Іосіф Сярэдзіч наведае райаддзел міліцыі Смалявіцкага раёна. “Там міліцыянты утрымліваюць наклады апошніх нумароў недзяржаўных грамадзка-палітычных газэт “Народная воля” і “Товарищ”, – паведаміў Сярэдзіч у інтэрвію «Радыё Свабода».
Паводле галоўнага рэдактара, міліцыянты спынілі машыну, якая везла аддрукаваныя ў Смаленску наклады газэт, на тэрыторыі Смалявіцкага раёну непадалёк ад Кургана Славы. Нібыта для праверкі машыну адагналі да аддзяленьня ўнутраных спраў Смалявіцкага РАУС. Ад кіраўніцтва выданьняў запатрабавалі пералік дакумэнтаў: дамовы з друкарняй і перавозчыкам, пасьведчаньне аб рэгістрацыі выданьня і іншыя паперы.
У газэце быў надрукаваны артыкул лідэра БНФ Вінцука Вячоркі, прысьвечаны “Чарнобыльскаму Шляху”. Газэты зьбіраліся распаўсюджваць на акцыі 26 красавіка.