Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Намесьнік амбасадара ЗША наведаў палітвязьня Фінькевіча 17:31, 27/04/2007
Намесьнік амбасадара ЗША ў Беларусі Джонатан Мур наведаў 26 красавіка актывіста моладзевага руху Артура Фінькевіча, які адбывае пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі ў Магілёве.
“Размова праходзіла ў прысутнасьці начальніка Магілёўскай спэцкамэндатуры і іншых высокапастаўленых міліцыянтаў”, — паведаміў “Радыё Свабода” Артур Фінькевіч.
Паводле актывіста, Джонатан Мур запэўніў, што ЗША будуць і далей патрабаваць ад беларускіх уладаў вызваленьня ўсіх палітвязьняў.