Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віцебск: затрыманыя трое ўдзельнікаў чарнобыльскай акцыі 14:21, 27/04/2007
Старшыню віцебскай абласной суполкі Партыі БНФ Кастуся Смолікава, кіраўніка гарадзкой суполкі тае ж партыі Уладзіслава Токарава і актывіста Сяргею Белазеку спэцназаўцы затрымалі на Усьпенскай горцы, дзе тутэйшыя прадстаўнікі дэмсілаў сабраліся ўшанаваць памяць ахвяраў Чарнобылю.
Супольная акцыя прадстаўнікоў віцебскае апазыцыі распачалася на беразе Заходняй Дзьвіны. Дзеля памяці ахвяр Чарнобылю мясцовыя дэмакраты пусьцілі па рэчцы вянок з жалобнай чорнай стужкай.
Потым усе прысутныя падняліся на Усьпенскую горку да Крыжа Эўфрасіньні Полацкай. У акцыі ўзялі ўдзел каля 30-ці чалавек, паведаміла “Радыё Свабода”.