Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вінцук Вячорка: «Адбылася пераемнасьць пакаленьняў. Маладое пакаленьне гатовае змагацца з гэтым рэжымам» 13:00, 27/04/2007
Сёньня на прэс-канфэрэнцыі, зладжанай аргкамітэтам “Чарнобыльскага шляху” й Партыяй БНФ, беларускія палітыкі падвялі вынікі ўчорашняй акцыі. "Мэты, пастаўленыя намі напярэдадні мірных акцыяў Дня Волі й Чарнобыльскага Шляху, выкананыя, - заявіў старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка. - Мы атрымалі пацьверджаньне, што вулічны патэнцыял у людзей застаецца. Цешыць тое, што на ўчорашняй акцыі было вельмі шмат маладых людзей. Гэта значыць, што адбылася пераемнасьць пакаленьняў, бо 6-7 год таму назад на вуліцу выходзілі пераважна людзі сталыя. Сёньня ж й маладое пакаленьне не выбірае гэты рэжым. Яно гатовае змагацца і выходзіць на вуліцу. Шкада, што, нягледзячы на дэманстратыўна мірны характар акцыі, не абышлося без затрыманьняў".
Вінцук Вячорка адзначыў, што менавіта цьвёрдая пазыцыя ЗША й Эўропы, якая была агучаная напярэдадні 26 красавіка, паўплывала на тое, што не было масавых пасадак.