|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
ПЦ «Вясна» заклікае ўсіх пацярпелых удзельнікаў «Чарнобыльскага Шляха» накіраваць заявы ў пракуратуру 17:45, 27/04/2007 У той жа самы час, паведамляецца пра нібыта чэрапна-мазгавую траўмы, атрыманую супрацоўнікам праваахоўных органаў падчас інцыдэнту, у выніку чаго ён зьмешчаны ў шпіталь. "Мы прагледзем відэаматэрыялы, зьнятыя падчас акцыі апазіцыі, высьветлім, хто парушаў грамадзкі парадак і хто нанёс траўму супрацоўніку міліцыі, пасьля чаго будзе прынятае рашэньне пра санкцыі", - заявілі прадстаўнікі міліцыі. Вяртаючыся дахаты пасьля жалобнага шэсьця быў зьбіты разам з жонкай вядомы беларускі літаратуразнаўца Уладзімір Содаль, якому ў гэтым годзе спаўняецца 70 гадоў. Адзін з пацярпелых заявіў, што супрацоўнік ПМСП пакусаў яго за руку. У выніку 16 чалавек безпадстаўна былі дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС, зьнятыя на відэа і адпушчаныя без складаньня пратаколаў. Некаторыя з іх пасьля вызваленьня зьвярнуліся ў кругласуткавы траўмапункт 19-ай паліклінікі за медычнай дапамогай. Як стала вядома ПЦ "Вясна", сёньня заяву ў пракуратуру і начальніку Цэнтральнага РУУС накіраваў адзін з пацярпелых актывістаў - Шамкаловіч Іван, якога жорстка зьбілі сілавікі ў чорнай вопратцы ў міліцэйскім аўтобусе падчас дастаўкі ў пастарунак. Падобныя дзеяньні ўладаў зьяўляюцца катаваньнем і грубым парушэньнем правоў чалавека, і дарэмна літаратуразнаўца Уладзімір Содаль лічыць бессэнсоўным абскарджваньне дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі. Так, сапраўды, беларускім праваабаронцам да гэтага часу не вядомы ні водны факт прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці міліцыянта, які зьбіў чалавека менавіта за выказваньне сваёй грамадзянскай пазіцыі ці палітычных поглядаў. Але, калі не прымаць ніякіх мер у адказ, - гэта значыць, не проста дараваць уладам фізічнае глумленьне над мірнымі людзьмі, гэта значыць, падпарадкавацца і садзейнічаць росквіту ўседазволенасьці і беззаконьня з боку праваахоўных органаў. Не бойцеся сказаць рашучае "НЕ". За свае правы варта змагацца. ПЦ "Вясна" заклікае ўсіх пацярпелых удзельнікаў мірнай жалобнай акцыі накіраваць заявы ў РУУС, у пракуратуру, каб прыцягнуць да адказнасьці байцоў сьпецпадразьдзяленьняў, якія перавысілі (мякка кажучы) свае службовыя абавязкі. У заяве патрабуйце: 1. Правесьці праверку апісаных вамі фактаў. 2. Выдаць накіраваньне на правядзеньне судзебна-медыцынскай экспертызы з мэтай устанаўленьня нанесеных цялесных пашкоджаньняў. 3. Знайсьці і ўстанавіць асобаў, якія дапусьцілі супрацьпраўныя дзеяньні. 4. Узбудзіць крымінальную справу па факту зьбіцьця. 5. Пісьмова праінфармаваць вас аб выніках праведзенай праверкі. У якасьці прыкладу можна выкарыстаць некалі пададзеную ў пракуратуру скаргу па факту зьбіцьця, зьмешчаную на сайце: spring96.org.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|