Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня Палітрады Аляксандр Мілінкевіч падзякаваў грамадзянам Літвы і Польшчы за падтрымку змагароў за свабоду ў Беларусі падчас урачыстага паседжання парламентаў гэтых краінаў, прысвечанага гадавіне прыняцця Канстытуцыі 3 Мая 1791 года.
Чым можна патлумачыць збліжэньне Беларусі і Азэрбайджану? Ці можа Азэрбайджан стаць альтэрнатыўнай крыніцай паставак энэргарэсурсаў у Беларусь? На гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказвае палітычны аналітык азэрбайджанскага інфармацыйнага агенцтва ТУРАН Зафар Гуліеў.
У лiстападзе 2006 года актывісты апазіцыі ўсталявалі ў барысаўскім мемарыяле “Батарэi”, на месцы знiшчэння бальшавiкамi беларускіх патрыётаў, драўляны крыж. Некалькi дзен таму невядомыя скралi з крыжа дошку з надпiсам i спрабавалi яго падпалiць. Вандалы не знойдзеныя.
Большасць беларускіх СМІ здольныя і павінны ў самай блізкай будучыні перайсці на бездатацыйную форму працы. Такую думку выказаў падчас гутаркі з карэспандэнтам БелТА на ХІ Міжнароднай спецыялізаванай выставе “СМІ ў Беларусі” намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Касінец.
Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка бачыць замах на здраду дзяржаве ў ініцыятыве палитыкаў Леаніда Сініцына і Ўладзімера Парфяновіча, якія склалі маніфэст пра беларуска-расейскае яднаньне.
У сталіцы Паўночнай Карэі Пхеньяне з 1 па 4 траўня пройдзе рок-фэст "Рок дзеля миру". За сучасную жалезную заслону былі запрошаныя музыкі з капіталістычных краінаў, у тым ліку з ЗША. Сярод тых, хто аформіў заяўку на ўдзел у паўночнакарэйскім Вудстоку апынуўся беларускі гурт "Ляпіс Трубяцкі", якая прадставіць свой новы альбом "Капітал".
Сусветная супольнасць мусіць пасродкам розных механізмаў садзейнічаць забеспячэнню роўнага, недыскрымінацыйнага доступу ўсіх зацікаўленых краін да выгод ядзернай энергіі. Пра гэта, як паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў РБ, заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў на пленарным паседжанні першай сесіі Падрыхтоўчага камітэта Агляднай канферэнцыі дзяржаў-удзельніц Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (ДНЯЗ).
Гарадзенскія гісторыкі й моладзевыя актывісты сабраліся сёньня ў Старым горадзе, каб перашкодзіць працы бульдозэра побач з гарадзенскай сынагогай. Некалькіх чалавек затрымалі. Карэспандэнта “Радыё Свабода” прымусілі зьнішчыць усе здымкі ў фотаапараце.
Сойм Партыі БНФ выказаў недавер рэспубліканскай навукова-мэтадычнай радзе ў пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі, якая 19 красавіка ўхваліла прапанову рэканструкцыі будынкаў былога кляштару бэрнардынаў у Менску — помніку архітэктуры 17 ст. Пасьля выступу на Сойме мастацтвазнаўцы, аднаго з абаронцаў архітэктурнай спадчыны Менску Сяргея Харэўскага была ўхваленая адпаведная рэзалюцыя.
Супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана будзе развівацца паступова, "не насуперак нядобразычліўцам, а на дабро нашым народам", – заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сераду пасля сустрэчы ў Баку з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.
За апошні год у свеце больш як 150 прафесійных супрацоўнікаў СМІ загінулі, выконваючы свой абавязак, гаворыцца ў пасланні генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна з нагоды сусветнага дня свабоды друку, які адзначаецца 3 траўня.
Беларусь зацікаўленая ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Азербайджанам, а таксама ў нафтавай сферы. Пра гэта паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам БелТА памочнік прэзідэнта Беларусі Валянцін Рыбакоў.
Сустаршыня расейска-беларускага фонду "Сацыяльна-эканамічнае партнёрства" Леанід Сініцын і былы дэпутат «палаты прадстаўнікоў» II склікання Уладзімір Парфяновіч падрыхтавалі Менскі маніфест беларуска-расейскага яднання.
Гэтым разам вырашылі націснуць на студэнта чацьвертага курса Беларуска-Расейскага ўнівэрсытэту Станіслава Есіпоўскага. Вярбоўка адбывалася прама ў ВНУ. Тыдзень таму намесьнік дэкана аўтамэханічнага факультэту Віталь Арцёмчык запрасіў студэнта пасьля заняткаў да сябе ў кабінэт. Хлопца там сустрэлі двое незнаёмых мужчынаў, якія прапанавалі супрацу з КДБ.
Паводле дадзеных расейскіх праваабаронцаў, за чатыры месяцы гэтага года ў Расеі адбылося каля 200 нападаў на глебе расавай нянавісці і ксенафобіі, у выніку якіх загінулі 25 чалавек, 154 атрымалі раненні.
29 красавіка сябры Аргкамітэту ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў усклалі кветкі і запалілі сьвечкі каля памятных крыжоў у Курапатах і парку Чалюскінцаў.
КДБ узбуджае чарговую крымінальную справу супраць “Маладога Фронту”. У Салігорску сёньня зранку супрацоўнікі Камітэту дзяржбясьпекі забралі наўпрост са школьных заняткаў і даставілі на допыт у мясцовае упраўленьне дзьвух моладзевых актывістаў Рыгора Астапеню і Сержука Ткачука. Яшчэ двое - Максім Гаміцэвіч і Зьміцер Ефімовіч - атрымалі позвы на допыт.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, судзьдзя Савецкага суду г.Менску Аляксей Таманаў адмовіўся весьці крымінальную справу адносна пяці актывістаў арганізацыі «Малады фронт». Судзьдзя спаслаўся на стан здароўя. Гэта, аднак, ня значыць, што суд не адбудзецца.
Аляксандр Лукашэнка чарговым разам заявіў пра спыненне дзяржпадтрымкі стратных прадпрыемстваў. Незалежныя эканамісты сцвярджаюць, што глабальнага спынення датацыяў не адбудзецца.
У планах Міністэрства культуры Беларусі на травень 2007 года – працягнуць акцыю "За незалежную Беларусь!" у рэгіёнах. 19–20 траўня акцыя пройдзе ў Гарадзенскай вобласці, 25–26 траўня – у Віцебскай, 27 траўня – у Менскай. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 27 красавіка ў Менску намеснік міністра культуры Валеры Гедройц.
Еўрапейскі Звяз не адменіць гандлёвыя санкцыі наўзамен згоды Беларусі адкрыць прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Менску. Пра гэта ў інтэрв`ю бельгійскаму выданню "EUobserver" заявіў адзін з службоўцаў ЕЗ.
Такая тэма новай перадачы сэрыі “Экспэртыза Свабоды” на “Радыё Свабода”. Удзельнікі: адзін з заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху”, сябра сойму Партыі БНФ Юрась Зянковіч і рэдактар аналітычнага бюлетэню кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі.
Сябры Партыі БНФ, «Маладога Фронта» і ініцыятывы па стварэньні Беларускай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі наведалі 30 красавіка мясьціны пад Віцебскам, дзе паводле сведчаньняў мясцовых жыхароў, расстрэльвалі грамадзянаў у час сталінскіх рэпрэсіяў 1937-41 гг.
Беларуская дэлегацыя на чале з кіраўніком упраўлення інфармацыі МЗС Андрэем Паповым удзельнічае ў 29-ай сесіі Камітэта ААН па інфармацыі, якая праходзіць у Нью-Ёрку. Пра гэта карэспандэнту ІА REGNUM паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Аб гэтым напісаў польскі штодзённік “Gazeta Wyborcza”. Польская газэта зьвязвае такія захады ўладаў з плянаваным пачаткам вяшчаньня незалежнага тэлеканалу для беларусаў з тэрыторыі Польшчы.
У сталіцы Еўразвяза 27–29 красавіка адбыўся другі Брусэльскі форум. У анатацыі Форума гаворыцца, што ён з`яўляецца штогадовай сустрэчай высокага ўзроўню найбольш уплывовых амерыканскіх і еўрапейскіх палітыкаў, інтэлектуалаў, журналістаў, бізнэсмэнаў для абмеркавання надзённых праблем сусветнай палітыкі і акрэслення парадку дня трансатлантычнай супольнасці.
Сёння старшыня Палітрады дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч прыме ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных гадавіне прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Мерапрыемствы пройдуць адначасова ў Варшаве і Вільні.
29 красавіка ў Гомелі праходзіў рэгіянальны сход дэлегатаў апазыцыі. Да офісу Аб’яднанай грамадзянскай партыі на вуліцы Палескай, 52 прыехалі міліцыянты і сапёры абласной управы Міністэрства надзвычайных сытуацыяў. Яны заявілі, што ў дзяжурную службу ўправы міліцыі паступіў ананімны сыгнал, быццам у двары дома вяліся раскопкі і знойдзены снарад.
1 траўня Партыя камуністаў Беларуская, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і дэмакратычныя прафсаюзы правялі ў Менску ў парку Дружбы народаў мітынг. Удзельнікі мітынгу прынялі рэзалюцыю.
Беларускія телегледачы, якія глядзяць рэпартажы з Чэмпіянату сьвету па хакеі, што цяпер праходзіць у Расеі, часта бачаць на трыбунах групы падтрымкі каманды Беларусі. Адны заўзятары разгортваюць гістарычныя бел-чырвона-белыя сьцягі й накладаюць на твар палоскі такога ж колеру, а іншыя прыходзяць на гульні з афіцыйнымі дзяржаўнымі сьцягамі.
Праваабарончая арганізацыя «Freedom House» апублікавала штогадовую справаздачу, прысьвечаную сытуацыі ў галіне свабоды прэсы ў сьвеце ў 2006 годзе. Як і ў мінулыя гады, Беларусь аднесеная да ліку «несвабодных» краінаў і займае адно з апошніх месцаў у сьпісе 195 дзяржаваў сьвету.
Операторы электросвязи "Белтелеком" и "Мобильные ТелеСистемы" достигли соглашения о снижении с 1 мая тарифов на исходящие звонки со стационарной сети "Белтелеком" на сотовую сеть "МТС". Снижение тарифов касается как физических, так и юридических лиц, сообщила пресс-служба РУП "Белтелеком".
Беларусь вводит лицензирование ввоза на таможенную территорию страны карамельной продукции, происходящей из Украины. Такое решение предусмотрено постановлением Совета Министров №538.
Правление Национального банка Республики Беларусь (НБ РБ) дало согласие ОАО "ИнвестПромБанк" на осуществление процедуры ликвидации, сообщается в пресс-релизе управления информации НБ РБ.