Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь цікавіцца ядзернай энергіяй
16:48, 02/05/2007

Сусветная супольнасць мусіць пасродкам розных механізмаў садзейнічаць забеспячэнню роўнага, недыскрымінацыйнага доступу ўсіх зацікаўленых краін да выгод ядзернай энергіі. Пра гэта, як паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў РБ, заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў на пленарным паседжанні першай сесіі Падрыхтоўчага камітэта Агляднай канферэнцыі дзяржаў-удзельніц Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (ДНЯЗ).

У сваім выступе беларускі прадстаўнік нагадаў, што з улікам палажэнняў ДНЯЗ і Статуту МАГАТЭ кожная дзяржава-удзельніца валодае неад`емным правам на рэалізацыю мірнай ядзернай дзейнасці. "Шматлікія прылады для гэтага ўжо існуюць і павінны быць максімальна ўжытыя ў мэтах развіцця і выкарыстання мірных ядзерных тэхналогій", – адзначыў ён.

Аляксандр Сычоў падкрэсліў важнасць дасягнення стратэгічнай мэты Дамовы – ядзернага раззбраення. На думку беларускага боку, намаганні сусветнай супольнасці па нераспаўсюджанні павінны суправаджацца пэўнымі крокамі па ядзерным раззбраенні, а таксама стварэннем і развіццём мер даверу паміж ядзернымі і няядзернымі дзяржавамі.

"Беларусь надае аднолькава важнае значэнне ўсім асноватворным элементам Дамовы: раззбраенню, нераспаўсюджанню і праву на мірнае выкарыстанне ядзернай энергіі", – адзначыў кіраўнік беларускай дэлегацыі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што наша краіна надае першарадную ўвагу ўмацаванню заснаванай на палажэннях ДНЯЗ сістэмы гарантый пад эгідай Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі.

Першая сесія Падрыхтоўчага камітэта Агляднай канферэнцыі дзяржаў-удзельніц Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі праходзіць у Вене з 30 красавіка па 11 траўня. Мэтай працы камітэта з`яўляецца ўсебаковы разгляд пытанняў, звязаных з выкананнем Дамовы, у кантэксце падрыхтоўкі да Агляднай канферэнцыі ДНЯЗ, запланаванай на 2010 год. Увага ўдзельнікаў прыцягнутая да рэгіянальных аспектаў выканання ДНЯЗ, у прыватнасці, да высілкаў па стварэнні ў розных раёнах зямнога шара зон, свабодных ад ядзернай зброі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: