Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Расеі ў 2007 годзе ад рук фашыстаў загінулі 25 чалавек, параненыя 154
14:04, 02/05/2007

Паводле дадзеных расейскіх праваабаронцаў, за чатыры месяцы гэтага года ў Расеі адбылося каля 200 нападаў на глебе расавай нянавісці і ксенафобіі, у выніку якіх загінулі 25 чалавек, 154 атрымалі раненні.

Як паведаміла ў сераду "Інтэрфаксу" намесніца дырэктара аналітычнага цэнтра "Сова" Галіна Кажэўнікава, сёлета ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць злачынстваў на глебе нацыянальнай нянавісці павялічылася на траціну.

Кажэўнікава адзначыла, што напады сёлета адбыліся ў 19 расейскіх рэгіёнах, сярод якіх "лідзіруюць" Масква, Санкт-Пецярбург і Ніжні Ноўгарад. "У Маскве сёлета ад рук скінхедаў загінулі 17 чалавек, 52 атрымалі раненні. У Санкт-Пецярбургу забітыя трое, 40 чалавек пацярпелі. У Ніжнім Ноўгарадзе з прычыны расісцкіх нападаў атрымалі раненні 29 чалавек", – паведаміла прадстаўніца цэнтра "Сова", якая вядзе маніторынг праяў ксенафобіі па Расеі.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў Расеі цяпер дзейнічаюць каля 60 тысяч так званых скінхедаў. У асноўным яны нападаюць на выхадцаў з Каўказа і з Цэнтральнай Азіі, а таксама на прадстаўнікоў моладзевых субкультур і сэксуальных меншасцяў.

Апошнім пацярпелым, магчыма, на нацыяналістычнай глебе, стаў грамадзянін Кітая. Лю Ян, студэнт пятага курсу Маскоўскага аўтадарожнага інстытута быў збіты невядомымі 1 траўня ў Качноўскім праездзе на поўначы Масквы. Пацярпелы шпіталяваны з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, з страсеннем галаўнога мозгу і выцятай ранай скроневай часткі галавы ў 81-ы гарадскі шпіталь.

На сайце цэнтра "Сова" адзначаецца, што ў гэтае дзень у Маскве, адначасова з масавымі дэманстрацыямі з нагоды Свята ўсіх працаўнікоў праходзіла і нацыяналістычная акцыя. Нацыяналісты прайшлі маршам ад алеі Касманаўтаў да тэлецэнтра "Астанкіна", яны скандзіравалі лозунгі "Мір! Праца! Першамай! Гастарбайтэр з`язджай!", "Кондопога!", "Разнаколерная краіна расейцам больш не патрэбная!", "Далоў імігрантаў, вышэй зарплату!", "А ну-ка давай-ка, уе… отсюда" і "Зігу-загу". У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 500 чалавек, сябраў Руху Супраць Нелегальнай Іміграцыі, "Народнага кантролю", НДПР, Саюза праваслаўных харгувеносцаў і "Нацыянальнага саюза", РОД, Расейскага парадку. Потым каля Астанкінскага тэлецэнтра прайшоў мітынг.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: