Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сойм БНФ «Адраджэньне»: Разьмяшчэньне забаўляльных аб’ектаў у хрысьціянскай сьвятыні ганебна для беларусаў
15:53, 02/05/2007

Сойм Партыі БНФ выказаў недавер рэспубліканскай навукова-мэтадычнай радзе ў пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі, якая 19 красавіка ўхваліла прапанову рэканструкцыі будынкаў былога кляштару бэрнардынаў у Менску — помніку архітэктуры 17 ст. Пасьля выступу на Сойме мастацтвазнаўцы, аднаго з абаронцаў архітэктурнай спадчыны Менску Сяргея Харэўскага была ўхваленая адпаведная рэзалюцыя.

БЛЮЗЬНЕРСТВА ПАД ВЫГЛЯДАМ “РЭКАНСТРУКЦЫІ”

Пра сытуацыю вакол будынку былога кляштару бэрнардынаў у Менску

Заява Сойму БНФ “Адраджэньне”


19 красавіка 2007 г. рэспубліканская навукова-мэтадычная рада ў пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла прапанову рэканструкцыі будынкаў былога кляштару бэрнардынаў у Менску. Згодна праекту будынак былога кляштару плянуецца прыстасаваць пад гатэльны комплекс. Паводле спэцыялістаў прадпрыемства « Менскпраектрэстаўрацыя», падземную прастору плянуецца выкарыстаць для разьмяшчэньня паркоўкі, спартова-аздараўленчага й бізнэс-цэнтраў. Паводле старшыні Менскага гарвыканкаму Міхаіла Паўлава, на месцы кляштару зьявіцца 5-зоркавы гатэль, які ўзроўнем сэрвісу мае пераўзысьці усё дагэтуль збудаванае ў Беларусі.

Кляштар бэрнардынаў – унікальны помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, вельмі істотны й неад’емны складнік гістарычнага цэнтру Менска. Праект "рэканструкцыі" скіраваны на поўнае зьнішчэньне яго аўтэнтычнасьці. Яго вонкавая й нутраная перабудова, стварэньне падземнай прасторы дзеля паркінгу ставяць у небясьпеку існаваньне помніку ў цэлым, яго характэрных гістарычных асаблівасьцяў у прыватнасьці, разбураюць унікальны культурны пласт, далей нішчаць ансамбаль гістарычнага цэнтру сталіцы.

У будынку кляштару мяркуецца разьмясьціць казіно, басэйн, боўлінг, рэстаран. Разьмяшчэньне забаўляльных аб’ектаў у хрысьціянскай сьвятыні ганебнае для беларусаў як эўрапейскай нацыі з шматвяковымі хрысьціянскімі традыцыямі.

З гэтай нагоды Грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне”:

• выказвае недавер рэспубліканскай навукова-мэтадычнай радзе ў пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі;

• патрабуе адмяніць рашэньне Менскага гарвыканкаму № 1012 ад 25 траўня 2006 г. пра функцыянальнае прызначэньне кварталу гістарычнай забудовы; якое парушае закон “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”;

• арганізуе круглы стол з удзелам усіх арганізацыяў, ініцыятываў і грамадзянаў, якія бароняць будынак кляштару ад фактычнага разбурэньня й зьнявагі, з мэтай выпрацаваць супольны плян дзеяньняў, у тым ліку акцыяў пратэсту;

• патрабуе публічных слуханьняў пра лёс кляштару бэрнардынаў з удзелам прадстаўнікоў гарадзкой адміністрацыі, “Менскпраекту”, “Менскпраектрэстаўрацыі”, парафіі Сьв. Язэпа, Таварыства аховы помнікаў, Беларускага аддзяленьня ЮНЭСКО, грамадзкіх і рэлігійных дзеячоў, архітэктараў, спэцыялістаў горадабудаўніцтва, незалежных экспэртаў;

• патрабуе вяртаньня будынку каталіцкаму касьцёлу ды ініцыюе распрацоўку праекту закону аб рэстытуцыі маёмасьці, якая належала рэлігійным грамадам.

Старшыня БНФ “Адраджэньне”

Вінцук ВЯЧОРКА

1 траўня 2007 г.

Менск


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: