Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Магілёве супрацоўнікі КДБ зноў спрабуюць вербаваць студэнтаў
14:44, 02/05/2007

Гэтым разам вырашылі націснуць на студэнта чацьвертага курса Беларуска-Расейскага ўнівэрсытэту Станіслава Есіпоўскага. Вярбоўка адбывалася прама ў ВНУ. Тыдзень таму намесьнік дэкана аўтамэханічнага факультэту Віталь Арцёмчык запрасіў студэнта пасьля заняткаў да сябе ў кабінэт. Хлопца там сустрэлі двое незнаёмых мужчынаў, якія прапанавалі супрацу з КДБ.

Гэта ўжо ня першая спроба ціску на Есіпоўскага з боку спэцслужбаў. Два гады таму ён трапляў у поле зроку КДБ, як актывіст руху супраціву "Зубр". Таму цяпер хлопцу прапанавалі зьбіраць інфармацыю менавіта на свайго былога каардынатара Яўгена Суворава, які, дарэчы, два тыдні таму стаў намесьнікам старшыні мясцовай суполкі маладзёвага крыла Партыі БНФ.

Хлопец адмовіўся супрацоўнічаць і паведаміў пра ўсё Сувораву. А пра спробу вярбоўкі распавёў і ўсім сваім сябрам. Але ў мінулую пятніцу да Есіпоўскага зноў заявіліся тыя ж людзі. Нягледзячы на тое, што юнак распавёў пра сваё самавыкрыцьцё, супрацоўнікі КДБ назвалі Станіслава "разумным хлопцам" ды прапанавалі супрацоўнічаць надалей. Маўляў, цяпер да Есіпоўскага ня будзе падазрэньняў, таму можна сьмялей зьбіраць інфармацыю. Больш за тое, супрацоўнікі спэцслужбаў паабяцалі, што днямі дадуць нумары тэлефонаў маладзёвых актывістаў, да якіх яны хочуць накіраваць студэнта, як "свайго чалавека".

У выніку Станіслаў Есіпоўскі мусіў зьвярнуцца па дапамогу да праваабаронцаў. Выглядае, КДБ наўрад ці пакіне яго ў спакоі па ўласным жаданьні. Наступную сустрэчу камітэтчыкі прызначылі на бліжэйшую пятніцу, паведамляе “Радыё Рацыя”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: