Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Левыя партыі правялі мітынг на Бангалор 10:16, 02/05/2007
1 траўня Партыя камуністаў Беларуская, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і дэмакратычныя прафсаюзы правялі ў Менску ў парку Дружбы народаў мітынг. Удзельнікі мітынгу прынялі рэзалюцыю.
У рэзалюцыі знаходзяцца патрабаванні да ўлад: адмяніць кантрактную сістэму, няўхільна выконваць правы прафсаюзаў, адмяніць указ прэзідэнта № 760, які істотна абмяжоўвае дзейнасць індывідуальных прадпрымальнікаў, захаваць льготы, якія цяпер паводле законапраекта, занесенага ў парламент, плануецца адмяніць, забяспечыць права на працу, а таксама вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць пераслед актывістаў дэмакратычнага руху за ўдзел у незарэгістраваных арганізацыях.
Паводле інфармацыі БелаПАН, на пляцоўцы ў парку Дружбы народаў знаходзілася каля 600 чалавек. Перад удзельнікамі акцыі выступалі бард Зміцер Бартосік, групы "Таварыш Маўзер", "Чырвоным па беламу".
Тут жа праходзіў сход ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за адмену кантрактнай сістэмы наймання.