Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка: «Наша супрацоўніцтва з Азербайджанам – не піар»
15:33, 02/05/2007

Супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана будзе развівацца паступова, "не насуперак нядобразычліўцам, а на дабро нашым народам", – заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сераду пасля сустрэчы ў Баку з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.

"Ёсць у нас нядобразычліўцы, якія часам з неўхваленнем успрымаюць рэзка нарастаючае супрацоўніцтва, але супрацоўнічаем мы не насуперак ім, а на дабро нашым народам", – адзначыў А.Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што Азербайджан з`яўляецца "краінай, якая дынамічна развіваецца", адзначыўшы пры гэтым, што Азербайджан займае першае месца ў свеце па маштабах росту ВУП, паведамляе “Інтэрфакс”.

Кіраўнік Беларусі канстатаваў развіццё партнёрства з Азербайджанам у самых розных сферах эканомікі. "Некаторыя нядобразычліўцы расцэньвалі гэтае супрацоўніцтва як нейкі піар. Гэта не піар", – падкрэсліў А.Лукашэнка.

"Мы не збіраемся супраць кагосьці сябраваць. Мы за тое, каб да нашых праектаў далучаліся і іншыя, калі гэта магчыма", – сказаў А.Лукашэнка.

А.Лукашэнка адзначыў, што азербайджанцы, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, камфортна сябе адчуваюць і працуюць. "У нас вельмі добрыя стасункі паміж народамі. Ніводны азербайджанец не скажа, што яму ў Беларусі дрэнна", – канстатаваў А.Лукашэнка.

У сваю чаргу прэзідэнт Азербайджана І.Аліеў з задавальненнем канстатаваў дынаміку развіцця гандлёва-эканамічных стасункаў з Беларуссю. "Сёння мы ўпэўнена рухаемся па шляху інтэграцыі", – адзначыў І.Аліеў. "З цеплынёй успамінаю мой нядаўні візіт у Менск, дзе былі дасягнутыя вельмі шмат дамоўленасцяў, шматлікія з якіх ужо рэалізуюцца", – сказаў І.Аліеў.

"Нашы краіны ў эканоміцы ўзаемадзейнічаюць і ўзаемадапаўняюць адзін аднаго. Мы да гэтага гатовыя", – адзначыў І.Аліеў.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: