Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прапаганду хочуць зрабіць акупнай 17:25, 02/05/2007
Большасць беларускіх СМІ здольныя і павінны ў самай блізкай будучыні перайсці на бездатацыйную форму працы. Такую думку выказаў падчас гутаркі з карэспандэнтам БелТА на ХІ Міжнароднай спецыялізаванай выставе “СМІ ў Беларусі” намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Касінец.
"Цяпер самы час пераходзіць на самаакупнасць. Хачу адзначыць, што пры гэтым кіраўнік выдання абавязаны памятаць, што на ім ляжыць адказнасць не толькі за якасць "карцінкі" у тэлеперадачы або паліграфіі пры афармленні газеты, але і, а гэта самае галоўнае, за іх змест, інфармацыйнае напаўненне кожнай праграмы або артыкула. Неабходна падвышаць узровень адукаванасці нашых чытачоў, гледачоў і слухачоў. Менавіта СМІ павінны спрыяць развіццю інтэлектуальнага патэнцыялу нацыі", – падкрэсліў віцэ-прэм`ер.