Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рок для Кім Чэн Іра
16:56, 02/05/2007

У сталіцы Паўночнай Карэі Пхеньяне з 1 па 4 траўня пройдзе рок-фэст "Рок дзеля миру". За сучасную жалезную заслону былі запрошаныя музыкі з капіталістычных краінаў, у тым ліку з ЗША. Сярод тых, хто аформіў заяўку на ўдзел у паўночнакарэйскім Вудстоку апынуўся беларускі гурт "Ляпіс Трубяцкі", якая прадставіць свой новы альбом "Капітал".

Дазвол на тое, каб узяць удзел у фэсце ў КНДР, атрымалі выканаўцы, якія іграюць ва ўсіх музычных стылях, аж да "цяжкага металу". Адзінае абмежаванне, абумоўленае арганізатарамі: у тэкстах песень не павінна змяшчацца прапаганда вайны, сэксу, гвалту, наркотыкаў, каланіялізму і расізму, а таксама крытыкі ў адрас КНДР і сацыялізму. У выніку былі атрыманыя заяўкі ад 41 групы з 19 краін свету, паведамляе Страна.Ru.

Пра фэст у Карэі гурт даведаўся амаль паўгода таму і адразу ж выслаў заяўку на ўдзел. Неўзабаве прадзюсер групы Яўген Калмыкоў атрымаў пацверджанне аб ўдзеле. На меркаванне ўдзельнікаў "Ляпіса Трубяцкога", паездка ў Карэю стала "асабліва актуальнай у святле новага альбома групы, працоўная назва якога гучала як "Тлушч і залатое сала". Але, урэшце, альбом атрымаў назву "Капітал", ён з`яўляецца канцэптуальным працягам папярэдняга дыска "Залатыя яйкі", а сярод яго галоўных тэм – капіталізм і антыглабалізм, але ў спецыфічным, "ляпісаўскім" разуменні.

"Мы не малюем карцін брутальнай рэчаіснасці і не пішам антыглабалісцкіх агітак, –сцвярджае лідэр калектыву Сяргей Міхалок. – Мы паказваем тое, што адбываецца, праз гумар, наша мэта – даць людзям паглядзець на сябе з боку, абудзіць у іх самаіронію. Толькі яна здольная выратаваць грамадства і свет. Бо сапраўдная рэвалюцыя павінна адбыцца ў галаве".

Варта адзначыць, што новы дыск гурту “Ляпіс Трубяцкі” ужо паступіў у продаж у Расеі, Беларусі і Украіне да свята Першамая – што таксама, на задуму музыкаў, з`яўляецца часткай канцэпцыі альбома. Больш за тое, у Інтэрнэце ўжо з`явіўся кліп на песню "Капітал", які ўжо цяпер можна назваць адным з самых яркіх і незвычайных у кліпаграфіі “Ляпіса Трубяцкога”. Сяргей Міхалок прадстаўлены ў ім у выглядзе шматгаловага і шматрукага Шывы верхам на ўвесь час мяняючым аблічча казачным зверы едзе па свеце. Вакол лідэра Ляпісаў разгортваюцца апакаліптычныя карціны, складзеныя з сімвалаў сучаснай цывілізацыі, а перыядычна на экране з`яўляюцца сусветныя дыктатары – Фідэль Кастра, Уга Чавес, Кім Ір Сен, Кім Чэн Ір, Махмуд Ахмадзінежад, Аляксандр Лукашэнка і Садам Хусейн. Кліп "Капітал" стаў пераможцам у намінацыі відэа-арт на фэсце "Мульціматограф" у Волагдзе.

Што тычыцца расейскіх выканаўцаў, сёй-той з іх быў заўважаны ў Паўночнай Карэі. Яшчэ ў канцы 80-х гадоў на сцэнах паўночнакарэйскай сталіцы грукаталі песні ў выкананні Ірыны Оціевай і Алы Пугачовай, а летась вялікі Кім Чэн Ір асабіста запрасіў да сабе на радзіму Іосіфа Кабзона.

Але большае ўражанне на Іосіфа Давыдавіча зрабілі карэйскія музыкі, якія выконвалі расейскія народныя песні на мове арыгінала і музіцыравалі сабе на акардэонах. Як высветлілася, Кім Чэн Ір вялікі прыхільнік расейскай культуры, у прыватнасці творчасці Іосіфа Кабзона. У яго калекцыі ёсць усе песні ў выкананні спевака, шмат з іх ён ведае напамяць. А дзеля сустрэчы з Кабзонам Кім Чэн Ір адмяніў некалькі важных сустрэч з дэлегацыямі з іншых краін.

Вяртаючыся да гутаркі пра музычныя мерапрыемствы ў КНДР, варта адзначыць, што рок-фэст "Рок дзеля міру" – зусім не адзінае маштабнае музычнае мерапрыемства краіны. Так, у красавіку кожнага года ў Пхеньяне праводзіцца музычны фэст "Красавіцкая вясна", прысвечаны дню нараджэння нябожчыка правадыра Кім Ір Сена. І, час ад часу, у яго праграме з’яўляюцца рок-музыкі заходніх краін.

Таксама штогод, у жніўні, у Пхеньяне праходзіць знакаміты двухмесячны фэст Арыранг, у якім бяруць удзел дзесяткі тысяч артыстаў і музыкаў. Гэта адзіны сезон, калі ў камуністычную рэспубліку прыбывае мноства замежных турыстаў. Праўда, такая паездка магчымая толькі праз Кітай, і ўключаючы падарожжа па Паднябеснай, абыходзіцца цікаўным у чатыры тысячы даляраў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: