Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Стыхійная акцыя супраць разбурэньня сынагогі ў Горадні
16:28, 02/05/2007

Гарадзенскія гісторыкі й моладзевыя актывісты сабраліся сёньня ў Старым горадзе, каб перашкодзіць працы бульдозэра побач з гарадзенскай сынагогай. Некалькіх чалавек затрымалі. Карэспандэнта “Радыё Свабода” прымусілі зьнішчыць усе здымкі ў фотаапараце.

Якраз перад пачаткам акцыі да людзей, што сабраліся, пад’ехаў старшыня гарвыканкаму спадар Антоненка. Ён патлумачыў, што ніякай дарогі будаваць не плянуюць.

Словы чыноўніка пацьвердзіў і інжынэр, які ў гэты час назіраў за працай бульдозэра. Ён таксама патлумачыў, што схіл гары падсыпаюць, паколькі вада яго вымыла.

Аднак моладзевыя актывісты не паверылі старшыню гарвыканкаму й інжынэру. Рэканструкцыя старой часткі Горадні адбываецца ў закрытым рэжыме, працаў не абмяркоўваюць у СМІ — як вынік, пацярпела шмат помнікаў архітэктуры, некаторыя цалкам разбурылі.

Адзін з моладзевых актывістаў, Валеры Руселік, спрабаваў стаць на шляху трактара, але міліцыянты яго адцягнулі. Чатырох чалавек затрымалі, каб правесьці прафіляктычную гутарку.

Сярод затрыманых гісторыкі Алесь Смалянчук, Юры Гардзееў, дзьве школьніцы — Вольга Смалянчук і Вольга Літвіненка. Цяпер у Ленінскім аддзеле ўнутраных справаў Горадні яны пішуць тлумачэньні.

Сярод затрыманых быў і карэспандэнт «Радыё Свабода” Міхал Карневіч. Яго прымусілі сьцерці зьнятыя фота — пасьля гэтага адпусьцілі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: