Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пан Гі Мун: ААН будзе абараняць усіх людзей, чый талент і адданасць справе служаць залогам свабоды слова
15:30, 02/05/2007

За апошні год у свеце больш як 150 прафесійных супрацоўнікаў СМІ загінулі, выконваючы свой абавязак, гаворыцца ў пасланні генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна з нагоды сусветнага дня свабоды друку, які адзначаецца 3 траўня.

Шматлікія прадстаўнікі СМІ былі параненыя, затрыманыя, падвяргаліся пераследам альбо былі ўзятыя ў заложнікі. "Гэта адбываецца не толькі ва ўмовах узброеных канфліктаў, але і ў тых выпадках, калі журналісты расследуюць выпадкі карупцыі або пішуць пра галечу і злоўжыванні ўладай", – падкрэсліваецца ў пасланні кіраўніка ААН, якое цытуе ў сераду служба навін ААН.

Пан Гі Мун адзначыў, што сёння ўсё больш і больш людзей атрымліваюць магчымасць выходзіць на шырокую аўдыторыю і даносіць да яе свае думкі.

Разам з тым, занадта часта яны сутыкаюцца з спробамі абмежаваць, забараніць альбо заблакаваць паток інфармацыі і ідэй. Генеральны сакратар ААН з трывогай адзначыў, што журналісты, якія імкнуцца распавесці пра беды іншых людзей, часта становяцца аб`ектам нападаў.

Пан Гі Мун заявіў, што замахі на свабоду друку – гэта замахі на міжнароднае права і чалавечнасць, і запэўніў, што ААН стаіць і будзе стаяць на варце гэтай свабоды і будзе абараняць усіх людзей, чый талент і адданасць справе служаць яе закладам.

"Свабодны, абаронены і незалежны друк уяўляе сабою адзін з асноватворных элементаў дэмакратыі і міру. Урады, міжнародныя арганізацыі, сродкі масавай інфармацыі і грамадзянская супольнасць павінны іграць належную ролю ў падтрыманні гэтых фундаментальных прынцыпаў", – падкрэсліў Пан Гі Мун.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: