Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Парфяновіч і Сініцын – за ўваходжанне Беларусі ў склад Расеі
15:11, 02/05/2007

Сустаршыня расейска-беларускага фонду "Сацыяльна-эканамічнае партнёрства" Леанід Сініцын і былы дэпутат «палаты прадстаўнікоў» II склікання Уладзімір Парфяновіч падрыхтавалі Менскі маніфест беларуска-расейскага яднання.

У гэтым дакуменце сцвярджаецца, што ў Беларусі "актыўна фармуецца ядро палітыкаў, эканамістаў, навукоўцаў, якія гатовыя правільна і шчыра сфармуляваць вектар мэт і задач саюзнага будаўніцтва".

Прыярытэтнай задачай, на думку Л.Сініцына і У.Парфяновіча, з`яўляецца неадкладнае ўз`яднанне народаў. "А адзіна рэальны спосаб такога ўз`яднання – уваходжанне Рэспублікі Беларусь у якасці суверэннай дзяржавы ў склад Расейскай Федэрацыі на правах асацыяванага суб`екта. Менавіта федэратыўная прылада, прадугледжаная расейскай Канстытуцыяй, дазваляе ўлічыць разнастайнасць нацыянальных інтарэсаў і падтрымліваць адзіны сацыяльны стандарт для ўсіх народаў", – мяркуюць палітыкі.

"Я лічу, што акрамя ўваходжання ў склад Расеі ў нас няма іншай перспектывы, – заявіў БелаПАН У.Парфяновіч, каментуючы маніфест. — Яшчэ як быў дэпутатам “парламента” я ездзіў у Еўропу, і там Хаўер Салана казаў нам, што ў Еўропе нас ніхто не чакае раней чым праз 15 гадоў. Я лічу, што Еўразвяз завяршыў сваё развіццё".

"Саюз Беларусі і Расеі будуецца на іншых прынцыпах, чым Еўразвяз, і заснаваны на цалкам іншых стасунках, — лічыць У.Парфяновіч. — Таму перспектыў аб`яднання з Расеяй у нас значна больш, чым з ЕЗ. І Беларусь, на мой погляд, можа ўвайсці ў склад Расейскай Федэрацыі, захоўваючы пры гэтым усе свае паўнамоцтвы ў міжнародных інстытутах: сяброўства ў ААН, у іншых міжнародных арганізацыях, і застаючыся, такім чынам, суб`ектам сусветнага права. Беларусь можа заставацца раўнапраўным суб`ектам, нават пасля ўваходу ў склад Расейскай Федэрацыі".

Як заявіў палітык, для прыняцця рашэння аб уваходжанні ў склад Расеі для Беларусі досыць кіравацца вынікамі рэферэндуму 1995 года, на якім народ ухваліў курс на саюз з Расеяй. "Расеі для прыняцця такога рашэння нават не патрэбны рэферэндум — гэта прымаецца парламентам", – заявіў У.Парфяновіч

"Цяпер мы можам ускочыць у "апошні вагон цягніка". Яшчэ некалькі беларуска-расейскіх канфліктаў, і наш брацкі народ скажа: "А навошта нам дадатковыя 10 мільёнаў насельніцтва, якія трэба карміць? Навошта ім дапамагаць?" Яны могуць вырашыць, што Беларусь ім не патрэбная, і мы застанемся зусім адны", – сказаў палітык.


камэнтароў: 9

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: