Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мілінкевіч: «Свабода ёсць галоўная вартасць» 17:56, 02/05/2007
Старшыня Палітрады Аляксандр Мілінкевіч падзякаваў грамадзянам Літвы і Польшчы за падтрымку змагароў за свабоду ў Беларусі падчас урачыстага паседжання парламентаў гэтых краінаў, прысвечанага гадавіне прыняцця Канстытуцыі 3 Мая 1791 года.
“Для беларусаў Канстытуцыя 3 Мая з’яўляецца часткай сумеснай спадчыны нашых народаў. Свабода ёсць галоўная вартасць, на падставе якой будуецца грамадзянская пазіцыя чалавека. У Рэчы Паспалітай абодвух народаў не дзяржава ўладарыла над грамадзянамі, а грамадзяне ўладарылі дзяржавай.
Сённяшнія ўлады Беларусі хочуць выкрасліць памяць аб традыцыях Рэчы Паспалітай. Вернуты ў школы савецкія падручнікі, не дазваляецца выкладанне на роднай мове, улада, выкарыстоўваючы дзяржаўную ідэалогію, індактрынуе моладзь, знішчаюцца помнікі культуры і архітэктуры”, – адзначыў падчас сваёй прамовы Аляксандр Мілінкевіч.
“Беларускія патрыёты гавораць "Жыве вольная Беларусь!". Я ўпэўнены, што нам удасца гэтага дасягнуць, у тым ліку і дзякуючы вашай дапамозе”, – падкрэсліў лідэр дэмакратычных сіл Беларусі, прамаўляючы перад польскімі і літоўскімі парламентарыямі.