Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЕЗ не адменіць гандлёвыя санкцыі ў дачыненні Беларусі
12:27, 02/05/2007

Еўрапейскі Звяз не адменіць гандлёвыя санкцыі наўзамен згоды Беларусі адкрыць прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Менску. Пра гэта ў інтэрв`ю бельгійскаму выданню "EUobserver" заявіў адзін з службоўцаў ЕЗ.

Еўрапейскі дыпламат падкрэсліў, што рашэнне аб адкрыцці прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Менску і выключэнне Беларусі з Генеральнай сістэмы прэферэнцыяў (ГСП) – "цалкам розныя рэчы". "Мы сказалі ім: не чакайце наўзамен рашэння па ГСП, – сказаў прадстаўнік ЕЗ. – Адкрыццё офіса Еўракамісіі – гэта добры крок. Але ён не павінен успрымацца як прарыў. Калі пачнуць вызваляць палітычных зняволеных, вось гэта будзе вялікім крокам", – паведамляе БелаПАН.

Прадстаўнік ЕЗ нагадаў, што рашэнне аб выключэнні Беларусі з ГСП уступіць у сілу 21 чэрвеня. Па яго словах, пра адмену гандлёвых ільгот Беларусь можа губляць штогод да 400 млн. еўра.

Нагадаем, 26 красавіка, адказваючы на пытанні журналістаў у Быхаве (Магілёўская вобласць), Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў рашэнне аб адкрыцці ў Менску прадстаўніцтва Еўракамісіі. На думку А.Лукашэнкі, гэта акт добрай волі з боку Беларусі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што прадстаўніцтва Еўракамісіі "ўсё роўна будзе працаваць у пэўных рамках".

Лукашэнка таксама заявіў, што пасля дадзенага рашэння беларускі бок чакае адпаведных крокаў ад Еўразвяза. Калі іх не будзе, стане зразумела, што Еўропа не хоча на роўных весці дыялог з Беларуссю, падкрэсліў А.Лукашэнка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: