Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Краіна, дзе няма свабоды слова, удзельнічае ў сесіі Камітэта ААН па інфармацыі 11:09, 02/05/2007
Беларуская дэлегацыя на чале з кіраўніком упраўлення інфармацыі МЗС Андрэем Паповым удзельнічае ў 29-ай сесіі Камітэта ААН па інфармацыі, якая праходзіць у Нью-Ёрку. Пра гэта карэспандэнту ІА REGNUM паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У знешнепалітычным ведамстве падкрэслілі, што беларуская дэлегацыя заклікала Дэпартамент грамадскай інфармацыі Сакратарыята ААН надаваць значна большую ўвагу якаснаму інфармацыйнаму суправаджэнню дзейнасці галоўных палітычных органаў ААН – Генеральнай Асамблеі і ЭКОСОС. Прадстаўнік Беларусі таксама адзначыў вострую неабходнасць у актыўным інфармацыйным суправаджэнні пэўных праектаў ААН, накіраваных на пераадоленне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Андрэй Папоў асобна спыніўся на інфармацыйнай дзейнасці прадстаўніцтва ААН у Менску. У прыватнасці, ён падкрэсліў, што аддзяленням ААН на месцах варта больш актыўна рэагаваць і аказваць інфармацыйную падтрымку буйным ініцыятывам, якія высоўваюцца дзяржавамі-сябрамі ў Арганізацыі Аб`яднаных Нацый. Праца Камітэта ААН па інфармацыі працягнецца да 11 траўня.
Камітэт ААН па інфармацыі з`яўляецца ключавым органам арганізацыі па аглядзе яе дзейнасці ў сферы грамадскай інфармацыі, ацэнцы высілкаў інфармацыйных службаў ААН у галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, распаўсюджвання інфармацыі аб дзейнасці арганізацыі сярод грамадскасці дзяржаў-сябраў. У камітэт уваходзяць 110 дзяржаў, у тым ліку Беларусь.