Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вячорка: «Ініцыятыва Парфяновіча і Сініцына — замах на здраду дзяржаве» 17:06, 02/05/2007
Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка бачыць замах на здраду дзяржаве ў ініцыятыве палитыкаў Леаніда Сініцына і Ўладзімера Парфяновіча, якія склалі маніфэст пра беларуска-расейскае яднаньне.
“У будучай незалежнай дэмакратычнай Беларусі гэтыя рэчы менавіта так і будуць разглядацца — як замах на зьнішчэньне незалежнасьці нашай краіны. Тыя, з дазволу сказаць, палітыкі, якія выводзяцца з Лукашэнкавага асяродзьдзя і якія выступаюць з такімі ініцыятывамі, канчаткова маргіналізуюцца.
Таму што яны ідуць у бок, процілеглы нацыянальнай і дзяржаўнай сьвядомасьці беларускага народу. З кожным днём колькасьць тых, хто згодны быў бы са зьнішчэньнем Беларусі, імкліва зьмяншаецца. І сёньня незалежнасьць Беларусі ёсьць каштоўнасьцю нацыянальнага кансэнсусу.
Гэта вымушаны быў, сьцяўшы зубы, прызнаць нават цяперашні рэжым. І менавіта таму Лукашэнка пачаў выкарыстоўваць слова “незалежнасьць” у сваёй рыторыцы. Гэта здарылася толькі выключна з той прычыны, што сёньня за незалежнасьць нашай краіны выступае абсалютная бальшыня беларускага народу”, -- сказаў Вячорка ў інтэрв’ю “Радыё Свабода”.