Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Леанід Злотнікаў: «Колькасць стратных прадпрыемстваў будзе толькі расці»
12:58, 02/05/2007

Аляксандр Лукашэнка чарговым разам заявіў пра спыненне дзяржпадтрымкі стратных прадпрыемстваў. Незалежныя эканамісты сцвярджаюць, што глабальнага спынення датацыяў не адбудзецца.

Выступаючы з пасланнем народу і парламенту Аляксандр Лукашэнка растлумачыў бессэнсоўнасць падтрымкі прадпрыемстваў, якія гэтыя грошы проста праядаюць:

«Вы толькі ўдумайцеся, у 2006 годзе ўмовы аказання дзяржпадтрымкі не выканалі 36% арганізацый, якія яе атрымалі. А прэферэнцыі былі прадстаўленыя больш як 3 тыс. арганізацый на агульную суму звыш 1 млрд. даляраў».

Таму, як заявіў Аляксандр Лукашэнка:

«Каб раз і назаўжды гэтую лавачку зачыніць, гэты год у нас прадпрыемствы сякія-такія яшчэ атрымаюць дзяржпадтрымку, а на будучы год, наперадзе не першы год, калі я пра гэта кажу, плануйце сваю вытворчасць і забяспечвайце сябе самі. Мы будзем падтрымліваць толькі навукаёмістыя, найноўшыя тэхналогіі, якія будуць прыходзіць у нашу краіну».

Пры гэтым беларускі кіраўнік заявіў, што стратныя вытворчасці можна будзе прыватызаваць:

«Калі дзяржава не ў стане падняць прадпрыемства або гэта невыгодна – выносіце на продаж».

Аднак заявы пра спыненне дзяржпадтрымкі стратных прадпрыемстваў з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі гучаць ужо не першы год, а дзяржпадтрымка не спыняецца. Як заявіў у інтэрв`ю «Нямецкай хвалі» незалежны эканаміст Леанід Злотнікаў, калі на пачатак года колькасць стратных прадпрыемстваў у прамысловасці складала каля 30%, то ўмовы гаспадарання, якія пагаршаюцца, здольныя прывесці да росту дадзенага паказчыку:

«Можна чакаць, што колькасць стратных прадпрыемстваў будзе большай. Яны, пэўна, будуць ураўноўвацца колькасці неплацежаздольных прадпрыемстваў, якіх цяпер каля 40-50 адсоткаў. Спыніць падтрымку гэтым прадпрыемствам – гэта раўназначна падрыву палітычнага рэжыму, які цяпер існуе. Мне здаецца, у нейкай форме гэтая падтрымка застанецца».

Пры гэтым Леанід Злотнікаў адзначыў, што сур`ёзнай прыватызацыі чакаць не варта, бо для гэтага таксама трэба змяняць сістэму гаспадарання ў краіне. Аднак некаторая прыватызацыя ўсё-ткі можа адбыцца:

«Нейкія грошы могуць быць за кошт прыватызацыі. І гэтыя грошы могуць зноў пайсці на падтрымку вось такім стратным».

На меркаванне юрыста і эканаміста Сяргея Балыкіна, дзяржава і ў будучым годзе ад датацыяў стратных прадпрыемстваў не адмовіцца.

«Пытанне толькі ў тым, якія маштабы будзе мець гэтая дзяржпадтрымка. Але я больш як перакананы, што імкненне дзяржавы кантраляваць эканоміку, кантраляваць уласнасць захаваецца яшчэ даволі доўга».

А пакуль гэтае імкненне ў кіраўніцтва краіны будзе пераважаць над імкненнем да нармальных рынкавых ператварэнняў, на думку Балыкіна, чакаць адмовы ад датацыяў стратных прадпрыемстваў і маштабнай прыватызацыі не варта.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: