Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч правёў перамовы са старшынёй Еўрапарламенту 11:40, 03/05/2007
Старшыня Палітрады Аляксандр Мілінкевіч падчас свайго візіту ў Варшаву, на ўрачыстасці з нагоды святкання першай Канстытуцыі ў Еўропе правёў двухбаковыя перамовы са старшынём Еўрапарламенту Гансам-Гертам Петэрынгам (Hans-Gert Poettering).
“Мы размаўлялі аб падтрымцы збоку ЕС беларускай грамадзянскай супольнасці, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч пасля сустрэчы са старшынёй Еўрапарламенту. – Мы даўно знаёмыя з Гансам-Гертам Петэрынгам, і маем супольныя пазіцыі і погляды на становішча ўнутры Беларусі. Ён добра ведае сітуацыю ў нашай краіне і мне не прыходзілася пераконваць яго ў нечым, я проста казаў пра магчымыя існуючыя небяспекі збоку беларускага рэжыму”.
Са свайго боку старшыня Еўрапарламенту падкрэсліў, што ЕС і надалей будзе падтрымлівацья працэсы дэмакратызацыі ў Беларусі:
“Я запэўніў спадара Мілінкевіча, што еўрапейскія парламентарыі і палітыкі заўсёды адкрытыя да кантактаў і дапамогі дэмакратычным сілам Беларусі, а таксама ўсім беларусам, які змагаюцца за Свабоду”, -- сказаў Петэрынг.
Ганс-Герт Петэрынг выразіў надзею, што ўжо хутка, прыйдзе дзень, калі ў Беларусі будзе дэмакратыя.
“Такі дзень наступіць, калі ў такіх урачыстасцях, як сёняшнія будзе ўдзельнічаць дэлегацыя афіцыйных уладаў з Мінску”, - сцвердзіў старшыня Еўрапарламенту.