Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Эстоніі ўзбуджаная крымінальная справа ў сувязі з атакамі на мясцовыя сайты 10:15, 03/05/2007
Дзяржаўная пракуратура Эстоніі ўзбудзіла ў сераду крымінальную справу ў сувязі з масавымі атакамі на эстонскія інтэрнэт-рэсурсы, паведамляе "Інтэрфакс". Нагадаем, першыя паведамленні пра такія атакі супалі з пачаткам масавых беспарадкаў у Таліне.
Як паведаміў журналістам генеральны пракурор Эстоніі Норман Аас, у рамках расследавання складзеная просьба аб аказанні прававой дапамогі з боку Расейскай Федэрацыі. "Мы чакаем ад Расеі хуткай і рашучай дапамогі ў раскрыцці кібер- злачынстваў", – сказаў Аас. Вінаватыя ў гэтых злачынствах могуць атрымаць пакаранне ў відзе зняволення тэрмінам да трох гадоў.
Генпракурор адзначыў, што дэлегацыя Дзярждумы Расеі, якая пабыла ў панядзелак і аўторак у Эстоніі, паабяцала эстонскім праваахоўным органам аказанне ўсебаковай дапамогі.
Прэс-служба ўрада Эстоніі паведамляла, што шматлікія сэрверы краіны, у тым ліку ўрада, прэзідэнта, іншых дзяржаўных устаноў і шэрагу газет былі падвергнутыя атакам з боку хакераў. Паводле дадзеных эстонскіх спецыялістаў, атакі ішлі з боку Расеі.
З прычыны небяспекі, якая сыходзіць ад карыстальнікаў з замежных сэрвераў, сайт прэс-службы ўрада нават часова закрывалі для доступу карыстальнікаў з замежнымі IP.
Так, на сайце найбуйнейшай вядучай партыі Рэформ, старшынёй якой з`яўляецца ініцыятар пераносу помніка савецкаму Воіну-Вызваліцелю Андрус Ансіп, на расейскай мове было размешчанае выбачэнне ад імя кіраўніка ўрада за ўсё тое, што адбываецца вакол манумента і за беспарадкі ў Таліне. Пасля гэтага сайт закрыўся і працягнуў працу толькі пасля трэцяй ночы.
Акрамя таго, паводле дадзеных прэс-службы, кліентам мабільнай тэлефоннай сеткі стала рассылацца "свядома няпэўная інфармацыя з указаннем урадавага электроннага адрасу".
Прэс-служба ўрада Эстоніі звярнулася да насельніцтва з просьбай уважліва ставіцца да паведамленняў, якія атрымоўваюць, і пры неабходнасці правяраць інфармацыю.