Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гісторыкі спрабавалі спыніць бульдозэр у ахоўнай зоне Гародні (Фота)
11:42, 03/05/2007

Сябра гісторыка-краязнаўчнага таварыства «Этна» Вольга Чайчыц распавяла “Нашай Ніве” пра учорашні інцыдэнт у Гародні. Паводле словаў В.Чайчыц, ля сынагогі нібы спрабуюць умацаваць бераг, каб пазьбегчы спаўзаньня яго ў Гараднічанку.

Але робяць гэта зусім ня так, як патрэбна. «Пасьля першага ж дажджу ўсё папаўзе ўніз» — мяркуе Вольга. Міліцыянтаў выклікалі самі гісторыкі, калі пабачылі, што побач з сынагогай бульдозэр. «Гэта ахоўная зона першай катэгорыі, таму весьці такія працы без папярэдняй археалягічнай экспэртызы забаронена законам» — кажа сяброўка «Этны».

Міліцыя доўгі час не зьяўлялася, затое потым прыехала цэлая дэлегацыя: разам з мэрам гораду Аляксандрам Антоненкам зьявіліся міліцыянты, прадстаўнік адміністрацыі Ленінскага раёну Горадні і невядомы ў цывільным, у якім прысутныя пазналі супрацоўніка абласнога КДБ.

Міліцыянты адмовіліся складаць пратакол аб парушэньні заканадаўства аб ахове гістарычнай спадчыны, спаслаўшыся на тое, што ня ведаюць яго. Пры гэтым прысутным патлумачылі, што ўсе працы побач з сынагогай вядуцца на загад мэра.

Краязнавец Валер Руселік пацікавіўся, каму ў такім разе падпарадкоўваюцца прадстаўнікі праваахоўных органаў — закону ці мясцовай уладзе. У адказ пачуў прапанову адысьці у бок і паразмаўляць «па-мужскі». Калі бульдозэр прадоўжыў працу, моладзь паспрабавала яму ў гэтым перашкодзіць. Пачаліся затрыманьні. Археоляга Юлію Юркавец, якая знаходзіцца на апошніх месяцах цяжарнасьці, міліцыянты некалькі разоў груба штурханулі. Вользе Чайчыц выкруцілі руку.











напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: