Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Венесуэльская нафта перайшла пад кантроль Уга Чавеса
11:03, 03/05/2007

Улады Венесуэлы атрымалі кантроль над усімі праектамі нафтаздабычы ў краіне. 1 траўня ўступіў у дзеянне ўказ прэзідэнта Уга Чавеса аб нацыяналізацыі нафтавых кампаній. Нацыяналізацыя праходзіць пад лозунгам "Радзіма, сацыялізм або смерць". Лідэр Венесуэлы ўжо паабяцаў нафтавікам, што адкрытыя інвестыцыі ў галіну ніколі не вернуцца.

Указу Чавеса падпарадкаваліся амерыканскія кампаніі ConocoPhillips, Chevron, Exxon Mobil, брытанская BP, нарвежская Statoil і французская Total. Памер кампенсавання за нацыяналізацыю і ўмовы яе выплаты пакуль невядомыя. Кіраваць новаздабытымі прадпрыемствамі будзе дзяржкампанія PDVSA.

Сярод іншых актываў Венесуэла атрымала кантроль над поясам Арынока, якія змяшчаюць найбуйнейшыя ў свеце запасы звышцяжкай нафты. На поясе ўжо запушчаныя чатыры праекты здабычы коштам у 30 мільярдаў даляраў, якія дазволяць штодня перапрацоўваць 600 тысяч барэляў звышцяжкай нафты ў сінтэтычнае паліва.

Нацыяналізацыю нафтавых актываў ужо правёў у траўні 2006 года прэзідэнт суседняй Балівіі Эва Маралес. Ён прапанаваў замежным прадпрымальнікам умовы, паводле якіх дзяржкампанія YPFB аплаціць іх кампаніям толькі палову кошту здабытай сыравіны, паведамляе Лента.ру.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: