Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ААН: Ніколі раней журналісты не знаходзіліся пад «такой вялікай пагрозай»
10:43, 03/05/2007

Вярхоўная камісарка ААН па правах чалавека Луіз Арбур у Міжнародны дзень свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня, адзначыла: "Ніколі раней так многа краін не заяўлялі пра тое, што паважаюць і абараняюць права прэсы працаваць свабодна, без перашкод або ціску". Пры гэтым Л.Арбур падкрэсліла, што ніколі раней журналісты не знаходзіліся пад "такой вялікай пагрозай". Заява размешчаная на афіцыйным сайце арганізацыі.

Вярхоўная камісарка таксама адзначыла, што журналісты гінулі не толькі ў гарачых кропках, але і ў тых краінах, якія лічацца мірнымі. "Самыя небяспечныя для працы СМІ краіны маюць агульную рысу: яны амаль заўсёды не ў стане здзейсніць правасуддзе над тымі, хто забівае журналістаў, – адзначыла Л.Арбур. – Беспакаранасць, безумоўна, іграе галоўную ролю ў росце колькасці нападаў на прадстаўнікоў прэсы і парушэння права на свабоду меркаванняў".

Вярхоўная камісарка заклікала ўрады ўсіх краін паважаць права на свабоду меркаванняў, а таксама "гарантаваць бяспеку журналістаў і пакласці канец беспакаранасці вінаватых у злачынствах супраць іх".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: