Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка правядзе сёння перамовы з прэм`ер-міністрам Азербайджана 10:03, 03/05/2007
Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэнецца з прэм`ер-міністрам Азербайджана Артурам Расі-задэ. Як паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе беларускага кіраўніка, плануецца, што сёння Аляксандр Лукашэнка разам з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця Нацыянальнай выставы Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы.
Нацыянальная выстава Рэспублікі Беларусь, якая праводзіцца 2-– траўня, упершыню праходзіць у Азербайджанскай Рэспубліцы. У складзе экспазіцыі бярэ ўдзел больш як 170 беларускіх прадпрыемстваў.
На выставе прадстаўлены патэнцыял Беларусі ў нафтахіміі, лясной, харчовай, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, фармацэўтыцы.