Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прыпынена крымінальная справа супраць аднаго з актывістаў «Маладога Фронту» 12:48, 03/05/2007
Стала вядома, што яшчэ напярэдадні «Чарнобыльскага шляху» 24 красавіка баранавіцкая міліцыя прыпыніла крымінальную справу супраць мясцовага моладзевага актывіста Яраслава Грышчэні. Ён быў шостым падазраваным у справе «Маладога фронту». Справа ў дачыненьні да Грышчэні прыпынена праз недахоп доказаў.
Але ў сераду, 2 траўня, хлопца выклікалі на допыт у баранавіцкую міліцыю. Іх цікавіла, ці прымаў Яраслаў удзел у «Чарнобыльскім шляху», ці ня ён спаліў на акцыі дзяржаўны сьцяг, а таксама, дзе ён начаваў у Менску. Хлопца пратрымалі ў пастарунку чатыры гадзіны, пасьля чаго вызвалили, паведаміла «Наша Ніва».
Нагадаем, што цяпер па справе «Маладога фронту» ідуць пяцёра чалавек: Зьміцер Хведарук, Аляксей Янушэўскі, Барыс Гарэцкі, Наста Палажанка і Алег Корбан. Сёньня Зьмітра Хведарука выклікаюць у Савецкі РУУС Менску. Міліцыянтаў цікавіць ягоны ўдзел у «Чарнобыльскім шляху», абяцаюць паказаць нейкія відэаматэрыялы. Сам Хведарук не выключае, што гэта можа скончыцца суткамі. Учора ж Зьмітра выклікалі на допыт у КДБ, дзе цікавіліся дзейнасьцю салігорскіх, жодзінскіх, нясьвіскіх «маладафронтаўцаў».
8 траўня стане вядома, калі пачнецца суд над сябрам незарэгістраванага «Маладога фронту».