Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расейскія нафтавыя кампаніі патрабуюць ад Беларусі прэміяльных
09:37, 03/05/2007

Расейскія кампаніі прапанавалі беларускаму боку павялічыць для іх памер прэміі за пастаўку давальніцкай сыравіны з мэтай падвышэння прывабнасці нафтаперапрацоўкі ў Беларусі, паведаміла інфармацыйнае агенцтва ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржаўнага ўпраўлення Беларусі.

Атрымаць каментар наконт гэтага ў канцэрне "Белнафтахім" і ў расейскіх кампаній у БелаПАН пакуль не атрымалася.

Крыніца паведаміла ПРАЙМ-ТАСС, што ў красавіку практычна ўсе расейскія кампаніі-"давальцы", за выключэннем "Роснафты", адмовіліся ад паставак нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) на перапрацоўку з прычыны неўрэгуляваных правіл працы. Па яе дадзеных, большасць расейскіх кампаній, хутчэй за ўсё, адмовяцца ад перапрацоўкі нафты на беларускіх НПЗ і ў траўні.

Канцэрн "Белнафтахім" у красавіку накіраваў расейскім кампаніям лісты з прапановай аднавіць давальніцкую пастаўку нафты. Пры гэтым, па словах крыніцы, беларускі бок не здолеў прапанаваць кампаніям новыя ўмовы працы ў Беларусі, якія дазваляюць ім мець тут прыбытковую перапрацоўку. "У адказ найбуйнейшыя расейскія кампаніі – "Лукойл", ТНК-ВР, "Руснафта" і іншыя прапанавалі беларускаму боку павялічыць прэмію для пастаўшчыкоў нафты, што дазволіць ім атрымаць прыбытак пасля перапрацоўкі нафты ў Беларусі і экспарту нафтапрадуктаў", – адзначыла крыніца. Па яе словах, гаворка ідзе пра павелічэнне прэміі з 10 да 30 даляраў за тону. "Беларускі бок пакуль не даў адказу на гэтую прапанову", – сказала крыніца.

Як паведамлялася раней, у канцы студзеня вядучыя расейскія кампаніі – "Лукойл", "Татнафта", "Роснафта", "Руснафта", "Газпром нафта", ТНК-BP і "Сургутнефтегаз" – падпісалі пагадненне па новай формуле цаны. У яе ўваходзіць і 10 даляраў за тону ў якасці прэміі расейскім нафтавым кампаніям.

Камісія па імпарце энергарэсурсаў пры Савеце міністраў Беларусі нядаўна прыняла рашэнне аб падаванні нафтаперапрацоўнікам субсідыі на ўзроўні 90% ад стаўкі экспартнай пошліны на нафту. Аднак, адпаведны ўказ прэзідэнта пакуль не падпісаны, падчас абмеркаванняў гэтага дакумента на прэзідыуме Савета міністраў прынятае рашэнне занесці ў яго некаторыя карэктывы.

Як паведамляе ПРАЙМ-ТАСС, у сувязі з сыходам "давальцаў" НПЗ у траўні без уліку перапрацоўкі беларускай нафты неабходна будзе закупіць 1,9 мільёна тон расейскай нафты, што ў 1,9 разоў больш, чым у красавіку, у тым ліку "Нафтану" – 915 тысяч тон, Мазырскаму НПЗ – 975 тысяч тон. Каб закупіць такі аб`ём нафты, запатрабуецца каля 670 мільёнаў даляраў, аднак у траўні заводы здолеюць накіраваць на гэтыя мэты каля 430 мільёнаў даляраў уласных сродкаў і крэдытаў банкаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: