Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лідэра арганізацыі чарнобыльскіх ліквідатараў паклікалі ў «палатку» 10:32, 03/05/2007
Аляксандр Ваўчанін, каардынатар аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб`яднання «Ліквідатар», запрошаны на паседжанне «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі 3 траўня, якое будзе прысвечанае законапраекту аб адмене льгот, у тым ліку ліквідатарам і пацярпеўшым ад Чарнобыльскай катастрофы. Там жа запланаваная сустрэча Ваўчаніна з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Пяткевіч, пад кіраўніцтвам якой і распрацоўваўся гэты законапраект.
У 13-00 у фае «палаты прадстаўнікоў» А.Ваўчанін адкажа на пытанні журналістаў.
Прэс-служба АГП нагадвае, што 10 траўня ў Маскве з Аляксандрам Ваўчаніным сустрэнецца прэзідэнт Міжнароднага саюза «Чарнобыль» Вячаслаў Грышын. У гэты саюз уваходзяць ліквідатары і пацярпелыя з Латвіі, Расеі, Украіны, Эстоніі. Сустрэча будзе прысвечаная супрацоўніцтву паміж ліквідатарамі Расеі і Беларусі, а таксама пытанню аб уваходжанні аб`яднання «Ліквідатар» у Міжнародны саюз.
«Расея з`яўляецца правапераемніцай Савецкага саюза, і ўсё палажэнні саюзнага Закона аб сацыяльнай абароне – бясплатны праезд, пенсія ў 50 гадоў пры наяўнасці стажу ў 25 гадоў, і іншыя льготы «чарнобыльцам» – увайшлі ў расейскі федэральны закон», – адзначае А.Ваўчанін.