Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Іосіф Сярэдзіч - лаўрэат прэміі «За адданасць прынцыпам свабоды слова» 11:46, 03/05/2007
Галоўны рэдактар нацыянальнай незалежнай грамадска-палітычнай газеты “Народная воля” Іосіф Сярэдзіч названы лаўрэатам Ганаровага дыплома імя Ігара Герменчука “За адданасць прынцыпам свабоды слова” ў 2007 годзе.
Аб прысуджэнні ўзнагароды было абвешчана сёння, 3 мая, што сімвалічна прымеркавана да Сусветнага дня свабоды друку. Уручэнне дыплома і ўрачыстае ўшанаванне лаўрэата адбудзецца ў сярэдзіне чэрвеня.
Узнагарода для журналістаў “За адданасць прынцыпам свабоды слова” імя Ігара Герменчука заснаваная ў 2005 годзе Грамадскім аб’яднаннем “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сумесна з Нарвежскім ПЭН-цэнтрам і нарвежскай праваабарончай арганізацыяй “Дом правоў чалавека” ("Хьюман райтс хаус").
Гэта другое па ліку прысуджэнне Ганаровага дыплома. Нагадаем, першым яго лаўрэатам стала ў 2005 годзе галоўны рэдактар недзяржаўнай гродзенскай газеты “Біржа інфармацыі” Алена Раўбецкая.